абвіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, чым.

1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

А. кнігу паперай.

А. хворага коўдрай.

2. перан. Абкружыць, абступіць.

Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвіну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвіну́ абвінё́м
2-я ас. абвіне́ш абвіняце́
3-я ас. абвіне́ абвіну́ць
Прошлы час
м. абвіну́ў абвіну́лі
ж. абвіну́ла
н. абвіну́ла
Загадны лад
2-я ас. абвіні́ абвіні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абвіну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абвіну́ць (чым) сов. оберну́ть, обверну́ть, заверну́ть (во что)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што чым.

Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць. // перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіна́нне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвінаць — абвінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіну́ты (чым) обёрнутый, обвёрнутый, завёрнутый (во что); см. абвіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвіна́ць (чым) несов. обёртывать, обвёртывать, завора́чивать (во что); см. абвіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обверну́ть сов., разг. (чем) абвіну́ць, абгарну́ць, мног. паабго́ртваць; (во что) укруці́ць, мног. паўкру́чваць, завіну́ць, загарну́ць, мног. пазаго́ртваць; (книгу, тетрадь и т. п.) абгарну́ць, мног. паабго́ртваць, аблажы́ць; (обмотать) абкруці́ць, мног. паабкру́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)