абвы́клы, -ая, -ае (разм.).

Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным.

Усё здавалася звычайным, абвыклым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвы́клы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абвы́клы абвы́клая абвы́клае абвы́клыя
Р. абвы́клага абвы́клай
абвы́клае
абвы́клага абвы́клых
Д. абвы́кламу абвы́клай абвы́кламу абвы́клым
В. абвы́клы (неадуш.)
абвы́клага (адуш.)
абвы́клую абвы́клае абвы́клыя (неадуш.)
абвы́клых (адуш.)
Т. абвы́клым абвы́клай
абвы́клаю
абвы́клым абвы́клымі
М. абвы́клым абвы́клай абвы́клым абвы́клых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абвы́клы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обвы́кший прост. прывы́клы, абвы́клы; прызвыча́ены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)