абву́гліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.

Абгарэць зверху, па краях.

Палена абвуглілася.

|| незак. абву́глівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абву́гліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абву́гліцца абву́гляцца
Прошлы час
м. абву́гліўся абву́гліліся
ж. абву́глілася
н. абву́глілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абву́гліцца сов. обу́глиться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абву́гліцца, ‑ліцца; зак.

Абгарэць зверху. У вайну.. тут, на пагор’і, бушаваў агонь. Камель сасны абгарэў, абвугліўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абву́глівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абвугліцца.

2. Зал. да абвугліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абву́гліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвугліваць — абвугліць і абвуглівацца — абвугліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсмалі́цца

‘абпаліцца, абвугліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсмалю́ся абсма́лімся
2-я ас. абсма́лішся абсма́ліцеся
3-я ас. абсма́ліцца абсма́ляцца
Прошлы час
м. абсмалі́ўся абсмалі́ліся
ж. абсмалі́лася
н. абсмалі́лася
Загадны лад
2-я ас. абсмалі́ся абсмалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абсмалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абгарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Трапіўшы ў агонь, абвугліцца, пачарнець; атрымаць пашкоджанні ад агню. Занадта жару. Бульба абгарэла. Счарнелыя дымяцца круглякі. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.

1. Абвугліцца, пачарнець у агні.

Сцяна абгарэла ў час пажару.

2. Атрымаць апёкі, пашкоджанні ад агню.

А. у танку.

А. на пажары.

|| незак. абгара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абга́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абпалі́ць, -палю́, -па́ліш, -па́ліць; -па́лены; зак., што.

1. Прымусіць абгарэць, абвугліцца з усіх бакоў.

Маланка абпаліла ствол елкі.

2. Апрацаваць выраб з гліны і пад. агнём.

А. гаршкі.

|| незак. абпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абпа́льванне, -я, н. і абпа́л, -у, м. (да 2 знач.; спец.).

Абпал цэглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)