абво́дзіць гл. абвесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абво́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абво́джу абво́дзім
2-я ас. абво́дзіш абво́дзіце
3-я ас. абво́дзіць абво́дзяць
Прошлы час
м. абво́дзіў абво́дзілі
ж. абво́дзіла
н. абво́дзіла
Загадны лад
2-я ас. абво́дзь абво́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абво́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абво́дзіць несов., в разн. знач. обводи́ть; (чертой, полоской — ещё) оче́рчивать, окаймля́ть; см. абве́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да абвесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -вяло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Правесці вакол або міма чаго-н.

А. вакол возера.

2. каго-што. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

3. каго-што і без дап. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.

А. ўказкаю граніцы краіны.

4. каго-што. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах.

А. дзяцей па ўсіх музеях.

5. што і чым. Акружыць, акаймаваць што-н.

А. талерку залатым абадком.

6. што і чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал.

А. плотам агарод.

7. каго. Абдурыць, ашукаць (разм.).

А. пакупніка.

Абвесці вакол пальца каго (разм.) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н.

|| незак. абво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абвядзе́нне, -я, н. (да 1, 5 і 6 знач.), абво́д, -у, М -дзе, м. (да 2, 5 і 6 знач.; спец.) і абво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 5 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абво́дзіцца, ‑дзіцца; незак.

Зал. да абводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абво́дзіцца несов., страд. обводи́ться; оче́рчиваться, окаймля́ться; см. абво́дзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

очёркивать несов. абво́дзіць; (карандашом и т. п.) абрысо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оче́рчивать несов. абво́дзіць; (карандашом и т. п.) абрысо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обводи́ть несов.

1. (вокруг) абво́дзіць;

2. (ограждать) абгаро́джваць, агаро́джваць; (канавой) абво́дзіць, абко́пваць;

3. (обманывать) прост. ашу́кваць, абду́рваць; см. обвести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)