абво́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абво́д абво́ды
Р. абво́ду абво́даў
Д. абво́ду абво́дам
В. абво́д абво́ды
Т. абво́дам абво́дамі
М. абво́дзе абво́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абво́д, -ду м. обво́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абво́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Лінія, паласа, праведзеная вакол чаго‑н.

2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго‑н. Абарончы абвод.

3. звычайна мн. (абво́ды, ‑аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абво́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. абвесці.

2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. (спец.).

Унутраны а.

3. часцей мн. (абво́ды, -аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -вяло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Правесці вакол або міма чаго-н.

А. вакол возера.

2. каго-што. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

3. каго-што і без дап. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.

А. ўказкаю граніцы краіны.

4. каго-што. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах.

А. дзяцей па ўсіх музеях.

5. што і чым. Акружыць, акаймаваць што-н.

А. талерку залатым абадком.

6. што і чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал.

А. плотам агарод.

7. каго. Абдурыць, ашукаць (разм.).

А. пакупніка.

Абвесці вакол пальца каго (разм.) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н.

|| незак. абво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абвядзе́нне, -я, н. (да 1, 5 і 6 знач.), абво́д, -у, М -дзе, м. (да 2, 5 і 6 знач.; спец.) і абво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 5 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обво́д абво́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дукт ’мяжа; абвод граніц’ (Яшкін). Запазычанне з польск. dukt ’прасека’ (< лац. ductus; гл. Брукнер, 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і абвод (у 1 знач.). Ля акна ў чорнай рамачцы з пазалочанай абводкай вісеў невялічкі партрэт Адама Міцкевіча. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)