абая́нне, -я, н.

Прывабнасць, чароўнасць; прыцягальная сіла каго-, чаго-н.

А. чалавека.

А. маладосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абая́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. абая́нне
Р. абая́ння
Д. абая́нню
В. абая́нне
Т. абая́ннем
М. абая́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абая́нне ср. обая́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абая́нне, ‑я, н.

Прыцягальная сіла каго‑, чаго‑н.; прывабнасць. Абаянне маладосці. Знаходзіцца пад абаяннем музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілата́, мілыта́ ’чароўнасць, прыгажосць, абаянне’ (ТСБМ, Бяльк.; ст.-дар., Жыв. сл.), ’пра захапленне, зачараванне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’добра, прыемна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да прасл. milota. Гл. мі́лы. Сюды ж мілоцця ’любата, прыгажосць’ (Крыў., Дзіс.) < milotьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обая́ние ср. чаро́ўнасць, -ці ж., прыва́бнасць, -ці ж., абая́нне, -ння ср.;

быть под обая́нием му́зыки быць зачарава́ным му́зыкай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мілата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Разм.

1. Чароўнасць, прыгажосць, абаянне чаго‑н. прыгожага. У Лявона на сэрцы неяк стала лёгка і соладка, калі адчыніў варотцы ў свой садок. Мілата і любата! Чарнышэвіч.

2. у знач. вык. Пра тое, што выклікае зачараванне, захапленне. [Барашкін:] — Хлопцы ў цябе растуць — мілата! Барыс жа ў армію пойдзе вясною. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)