абаро́чваць гл. абярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абаро́чваю абаро́чваем
2-я ас. абаро́чваеш абаро́чваеце
3-я ас. абаро́чвае абаро́чваюць
Прошлы час
м. абаро́чваў абаро́чвалі
ж. абаро́чвала
н. абаро́чвала
Загадны лад
2-я ас. абаро́чвай абаро́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абаро́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абаро́чваць несов. опроки́дывать, вали́ть, перевора́чивать; см. абярну́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абярнуць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.

1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

А. воз са снапамі.

А. збан з малаком.

2. Павярнуць назад, убок.

А. твар да суседа.

3. Накіраваць, пусціць у абарот.

А. капітал.

4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

А. здарэнне ў жарт.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. у воўка.

А. у камень.

6. Схіліць да чаго-н.

А. у сваю веру.

7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

А. справу на сваю карысць.

|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абарочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.

Бура валяе дрэвы.

2. заг. валя́й(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (разм.).

Валяй па дровы!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абярнуцца.

2. Зал. да абарочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обёртыватьII несов. (поворачивать) паваро́чваць, абаро́чваць; см. оберну́тьII 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валя́ць, я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць; перакульваць. Бура валяе стагі.

2. заг. валя́й(це). Разм. Ужываецца ў якасці пабуджэння да дзеяння. [Дырэктар:] — Значыць, так рашыў?.. Што ж, валяй! Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)