абапі́ць, -п’ю́, -п’е́ш, -п’е́; -п’ём, -п’яце́, -п’ю́ць; -пі́ў, -піла́, -ло́; зак., каго (разм.).

Увесці каго-н. у страту, многа выпіўшы за яго кошт.

Я ж вас не аб’ем і не абап’ю.

|| незак. абапіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абап’ю́ абап’ё́м
2-я ас. абап’е́ш абап’яце́
3-я ас. абап’е́ абап’ю́ць
Прошлы час
м. абапі́ў абапілі́
ж. абапіла́
н. абапіло́
Дзеепрыслоўе
прош. час абапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абапі́ць сов., прост. опи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; пр. абапіў, апіла, апіло; зак., каго.

Разм. Увесці каго‑н. у страту, выпіўшы за яго кошт. [Патапчык:] — Ды не трымай ты мяне на дварэ, вядзі ў хату. Я цябе не аб’ем і не абап’ю. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опи́ть сов., прост. абапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)