абазна́чыцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
абазна́чыцца |
абазна́чацца |
| Прошлы час |
| м. |
абазна́чыўся |
абазна́чыліся |
| ж. |
абазна́чылася |
| н. |
абазна́чылася |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абазна́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.
Зрабіцца бачным, прыкметным, адчувальным, намеціцца; акрэсліцца.
У тумане абазначылася цёмная палоска лесу.
|| незак. абазнача́цца, -а́ецца.
У сакавіку абазначаецца надыход вясны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абазна́чыцца сов. (стать заметным) обозна́читься;
удалечыні́ ~чыліся го́ры — вдали́ обозна́чились го́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абазна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Зрабіцца прыкметным; акрэсліцца. Мужчыны пакрочылі да другога берага, ля якога ўжо.. абазначылася цёмная палоска не то мокрага снегу, не то вады. Курто. // Зрабіцца адчувальным, наяўным. У сакавіку абазначыўся надыход вясны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прочерти́ться (обозначиться, стать заметным) абазна́чыцца, вы́ступіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́рысавацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -суецца; зак.
Пра бачнае: абазначыцца, стаць выяўным, выразным.
Удалечыні вырысаваліся горы.
|| незак. вырысо́ўвацца, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абазнача́цца несов., возвр., страд. обознача́ться; см. абазна́чыцца, абазнача́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
азна́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.
1. Стаць прыметным, абазначыцца.
Выразней азначыліся маршчыны на лбе.
2. перан. Вызначыцца, намеціцца.
Азначылася кола інтарэсаў.
|| незак. азнача́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абазнача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абазначыцца.
2. Зал. да абазначаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обозна́читься
1. (определиться) вы́явіцца, вы́значыцца;
2. (стать заметным) абазна́чыцца, вы́ступіць, вы́пукліцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)