абазна́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абазна́чваю абазна́чваем
2-я ас. абазна́чваеш абазна́чваеце
3-я ас. абазна́чвае абазна́чваюць
Прошлы час
м. абазна́чваў абазна́чвалі
ж. абазна́чвала
н. абазна́чвала
Загадны лад
2-я ас. абазна́чвай абазна́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абазна́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абазна́чваць несов., см. абазнача́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абазна́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абазначыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.

А. на карце горы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Акрэсліць, зрабіць выразным, бачным.

Худзізна рэзка абазначыла скулы.

3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.

А. рысы характару героя.

|| незак. абазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абазна́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

|| наз. абазначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)