абагрэ́цца, -рэ́юся, -рэ́ешся, -рэ́ецца; зак.

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

А. каля печы.

Пакой абагрэўся.

|| незак. абаграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абагрэ́ў, -рэ́ву, м. (спец.) і абаграва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абагрэ́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абагрэ́юся абагрэ́емся
2-я ас. абагрэ́ешся абагрэ́ецеся
3-я ас. абагрэ́ецца абагрэ́юцца
Прошлы час
м. абагрэ́ўся абагрэ́ліся
ж. абагрэ́лася
н. абагрэ́лася
Загадны лад
2-я ас. абагрэ́йся абагрэ́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час абагрэ́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абагрэ́цца сов. обогре́ться;

ён забе́г у ха́ту а. — он забежа́л в избу́ обогре́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Пабыўшы ў цяпле, пазбавіцца адчування холаду; сагрэцца. Зося села на край гаспадарскай печы абагрэцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обогре́ться абагрэ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абаграва́нне, ‑я, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і абагравацца — абагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абагрэцца.

2. Зал. да абаграваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і стан паводле знач. дзеясл. абагравацца — абагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаграва́цца несов.

1. обогрева́ться; см. абагрэ́цца;

2. страд. обогрева́ться; ота́пливаться, отопля́ться; см. абаграва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.

1. Стаць вельмі сухім.

2. Высушыцца — пра ўсё, многае.

3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)