чаро́мха, ‑і, ДМ ‑мсе, ж.

Дрэва ці высокі куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі. Перад акном у нас расцвітае чаромха. Брыль. // Галінкі гэтай расліны з кветкамі. Букет чаромхі. □ За гэты час чаромха выпіла ваду і пялёсткі асыпаліся. Гроднеў. // зб. Ягады гэтай расліны. Маці цеста тады ўчыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцёра, шасцярых, ліч. зб.

Шэсць. Ужываецца: а) з назоўнікамі агульнага роду, якія абазначаюць асоб. Шасцёра сірот; б) без назоўнікаў, калі абазначаюць асоб мужч. і жан. ролу. Тыя шасцёра пайшлі ўжо; в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот. Прыгледзеліся, а ў .. [гняздзе] шасцёра маленькіх звяркоў сядзяць. Ігнаценка; г) з назоўнікамі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку. Шасцёра сутак; д) з асабовымі займеннікамі ў множным ліку. Іх было шасцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сунуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Паказацца адкуль‑н.; выставіцца. Высунуцца з вады. Высунуцца з акопа. □ Машына спынілася на скрыжаванні. Шафёр, малады хлопец, амаль юнак, высунуўся з кабіны. Шамякін. // Разм. неадабр. Недарэчы ўмяшацца ў што‑н., выступіць з чым‑н. Ніхто не прыдаваў тут сур’ёзнага значэння таму праекту, з якім .. [Лабановіч] так няўдала высунуўся. Колас.

2. Выйсці, выступіць наперад адкуль‑н. Калі наперад высунуўся Сцёпка, то ён стаў у баявую позу і прыняў вельмі грозны від. Колас. // Выдацца за мяжу чаго‑н. Губы былі да таго сціснуты, што падбародак высунуўся наперад. Бядуля. // Паказацца, з’явіцца. Уперадзе з-за гарызонта высунуўся даўжэзны горны хрыбет. Гамолка. // Разм. Павольна, не спяшаючыся выйсці адкуль‑н. [Маня:] — Куды вы, тата, сабраліся? — От куды-небудзь высунуся з хаты. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баранко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся ў пярэдні пакой. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барві́сты, ‑ая, ‑ае.

З моцнай барвовай афарбоўкай. Я з ім падружыў на вячэрніх прывалах, Калі пры агні, у лясочку барвістым, Мне лыжку давалі і хлеба кавалак. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарчы́ца, ‑ы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства крыжакветных з невялікімі жоўтымі кветкамі і плодам-стручком.

2. Вострая прыправа да стравы, якая гатуецца з размолатых зярнят гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўся́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аўса. Аўсянае поле. Аўсяная салома.

2. Які прыгатаваны з аўса або з прадуктаў яго апрацоўкі. Аўсяная мука. Аўсяны кісель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акачане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Астыць, змерзнуць; адубець. У галаве.. [дзеда Талаша] з явілася новая думка: садраць з воўка скуру, покі ён не акачанеў — гэта будзе дзедаў трафей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ако́лышак, ‑шка, м.

Абадок у некаторых мужчынскіх галаўных уборах, да якога прымацоўваецца верх. Шапкі насілі.. [настаўнікі] чорныя і белыя летнія — з шырокімі круглымі вярхамі, з машастовымі аколышкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

александры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з Александрыяй як з цэнтрам эліністычнай культуры. Александрыйскі музей. Александрыйская бібліятэка.

•••

Александрыйскі верш гл. верш.

Александрыйская папера гл. папера.

Александрыйскі стручок гл. стручок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)