Маласы́ткі ’не прагны’ (Ян.) з рус. паўн. малосытный ’з малым апетытам’ утварае бел.-рус. ізалексу. Другая частка бел. ‑сыткі мае незвычайнае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑ (замест пашыранага сы́ты/сы́тны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наказна́ць, накэзнаты ’закілзаць (каня)’ (брэсц., Нар. лекс.). Калі гэта не пераробка з кілзаць, то хутчэй за ўсё можа быць аднесена да *kazrib, параўн. польск. kazń ’пакаранне’, гл. казна́, асяніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаві́раваць ’рухацца не прама, зігзагамі, абмінаючы перашкоды (аб караблі)’ (ТСБМ) з гал. ці н.-ням. laveeren або нова-в.-ням. lavieren праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 74) ці польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абе́рдзіна ’род лучыны’ (Маш.), ’смольная сасна’. Няясна. Ці не ад бёрда, калі ўлічыць, што (а)бердзіна — рэгулярна адзіночнае ад множнага. Параўн. славен. brdína ’від травы’. Гл. Талстой, Геогр., 248.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абі́ч ’частка цэпа, якой б’юць па калоссі’ (Кап.), абічышча ’цапільна’ (ДАБМ), абічоўка (Мат. дыял. канф.), абіч < *o‑bit‑jь. Магчыма, а‑ — пратэтычнае, а не прэфіксальнае, тады адэкватна біч ’бізун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́стаць ’бадзяцца невядома дзе, марма хадзіць’ (рагач., Рам. 3), рус. бранск. плу́стать ’бадзяцца без справы’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем плутщъ/плутатъ і плусшпь ’блудзіць, ехаць не той дарогай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праця́г ’прадаўжэнне’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальны дэрыват ад праця́гваць; не выключана і запазычанне з польск., параўн. przeciąg ’даўжыня, працягласць’. У беларускай мове з’явілася ў пач. XX ст. (Гіст. лекс., 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыды́гнуць ’прысесці з паклонам (аб дзяўчынцы)’ (Нас.), ’прысесці’ (Байк. і Некр.). Да ды́гаць (гл. ды́ґаць) < прасл. *dygati (ЭССЯ, 5, 198–199; аб бел. слове — “калі апошняе не з польск.”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́нта ’даход ад капіталу, маёмасці або зямлі, які не патрабуе ад уладальніка прадпрымальніцкай дзейнасці’ (Булыка, СІС), ’рэнта, зямельны надзел’ (Сл. ПЗБ). З польск. renta ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)