сярэднясу́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які прыпадае ў сярэднім на суткі; які з’яўляецца сярэдняй велічынёй, што прыпадае на суткі. Сярэднясутачная тэмпература. Сярэднясутачны надой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.
Спец. Уплыў нервовай сістэмы на харчаванне арганізмаў і тканак, на абмен рэчываў і жыццядзейнасць арганізма.
[Ад грэч. trophē — ежа, харчаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утрыма́нскі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які выдзелены на ўтрыманне. Утрыманскі фонд. // Уласцівы людзям, якія імкнуцца жыць на чыім‑н. утрыманні. Утрыманская псіхалогія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотагені́чны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які мае знешне выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране. Фотагенічны твар. Фотагенічны выгляд.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і §епоз — род.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыганава́ты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на цыгана. Другі [хлопец] — цыганаваты, кучаравы, з сухарлявай, загарэлай патыліцай, на якой цёмна ільснілася западзінка-равок. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпшы́ннік, ‑у, м., зб.
Кусты, зараснік шыпшыны. На полі ўсюды рос ячмень, а на поплаўчыку многа было чубоў густога шыпшынніку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яхі́дства, ‑а, н.
Тое, што і яхіднасць. [Павел] зірнуў на інструктара, але ніякага яхідства на яго худым абветраным твары не заўважыў. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсе́вак, ‑се́ўка, м.
1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.
2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.
3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валасо́к, ‑ска, м.
1. Памянш. да волас (у 1 знач.); маленькі, кароткі волас.
2. Ніткападобныя варсінкі на скурцы раслін. Каранёвыя валаскі.
3. Тонкая металічная ніць, дроцік у якім‑н. прыборы, механізме. Валаскі [лямпачак] былі распалены як след, да жоўтага колеру, але апарат чамусьці маўчаў. Краўчанка.
•••
Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы) гл. вісець.
На валасок (валаску) ад смерці — вельмі блізка ад смерці. Не раз выпадала быць на валаску ад смерці. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меч, мяча, м.
Старадаўняя халодная зброя, падобная на вялікі нож, востры з абодвух бакоў. / у перан. ужыв. Дык чуйце, народы, ў паход на бандыта, На меч перакуйце свой плуг. Колас.
•••
Дамоклаў меч — пастаянная небяспека, пагроза (са старажытнага падання пра сіракузскага тырана Дыянісія, які ў час банкету пасадзіў на сваё месца зайздроснага Дамокла і павесіў над ім на конскім воласе меч).
Падняць меч гл. падняць.
Скрыжаваць мячы гл. скрыжаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)