Та́нець ’дзешавець’ (Нас.), тане́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), танне́ць ’тс’ (ТСБМ), таніе́ті ’тс’ (Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), та́ннець ’тс’ (Ласт.). Гл. танны; перанос націску, магчыма, пад уплывам дзешаве́ць (гл. дзёшава). Параўн. та́ніць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́шка ’тоўстая жанчына’ (Бяльк.). Няясна, параўн. рус. тапе́шка ’ляпёшка’, якое Фасмер (4, 19) выводзіць з *топежка (< *топи́ть, відаць, са значэннем ’растапляць, раствараць’, гл. тапіць2); магчыма, з таўпешка ад то́ўпіць ’набіваць, папаўняць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўка́н ’ятрышнік, Orchis latipolia L.’ (гродз., Кіс.), таўку́н ’тс’ (Расл. св.). Няясна; магчыма, ад таўчы (гл.), бо клубеньчыкі расліны нярэдка выкарыстоўвалі з магічнымі і лекавымі мэтамі ў стоўчаным выглядзе, параўн. Пастусяк, Pogranicze, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тубэ́льны ‘перакананы’ (Мат. Гом.). Няясна; магчыма, звязана з польск. tubalny ‘гучны, зычны, прарэзлівы’ (Варш. сл.) з семантычным пераходам ‘гучны’ > ‘перакананы (які гучна адстойвае свае погляды)’, што, відаць, да tuba ‘музычны інструмент’, гл. туба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́жні ‘далёка’, ‘у пэўным напрамку’: як не хочацца тудыжні за травою йці (калінк., З нар. сл.). Да туды́ (гл.), заканчэнне слова не яснае, магчыма, у выніку зліцця з дэфармаваным ажні́, гл. аж, ажыо.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тысымо́ныца аргат. ‘тысяча’ (з мовы янаўскіх лабараў, Бел. дыял. 1). Магчыма, выводзіцца са ст.-прус. tūsimt‑ons В. скл. мн. л. < *tūsemt‑ < *tūsent‑, што ад с.-в.-ням. tūsent ‘тысяча’, параўн. Смачынскі, 694 .

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нціць ‘шанцаваць: ня тэнціць беднаму Сцяпану (Жд. 3: у слоўніку памылкова аб’яднанае з та́нчыць ‘танцаваць’). Няясна; магчыма суаднесці з польск. tentowáć ‘спрабаваць, рабіць высілкі дасягнуць’, што звязана з tentacja ‘спроба, высілкі’, гл. тантацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асяло́к ’змаршчок’ (Інстр. II); вясё́лка ўказваецца як варыянт назвы побач. Асноўнае выкарыстанне назвы вясёлка не для абазначэння змаршчка (Morchella), а як назва грыба Phallus impudicus (вясёлка, сраматнік), але, зважаючы на тое, што і ў іншых мовах ёсць такія пераносы назваў (ням. Morchel ’змаршчок’ і Stinkmorchel ’вясёлка, сраматнік’), і тут можа ісці размова аб пераносе. Калі першапачаткова вясёлка — назва змаршчка, магчыма, звязана з тым, што гэта першы вясенні грыб (параўн. вяселік ’жаваранак’), калі ж першапачаткова гэта назва сраматніка, магчыма, у ёй адлюстраваліся адносіны да непрыстойнасці знешняга выгляду гэтага грыба. Калі ўлічыць цяжкасць фанетычнага тлумачэння асялок з вясёлка, трэба дапусціць тую ці іншую сувязь асялок ’змаршчок’ з асялком ’тачыльным каменем’, магчыма, па знешняму выгляду (асабліва калі гэта назва не змаршчка, а сраматніка); нельга выключаць і сувязь з асілкамі, якія, паводле пэўных паданняў, уходзілі ў зямлю. Гл. вясёлка, асілак, асла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальцава́ць (БРС), вальцаваць (жалеза) (КТС), вальцы (БРС, Інстр. III). Да ням. walzen ’вальцаваць, пракатваць’, перааформленага на славянскай глебе з дапамогай суфікса ‑ава. Магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (польск. walcować). Параўн. Шанскі, 1, В, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)