ша́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да шар (у 2 знач.); невялікі шар. Каля стаялых азярчын засвяціліся залацістыя шарыкі вербалозу. Даніленка. Сядзела [Саша] моўчкі, хмурылася і ляпіла з хлеба шарыкі і зоркі. Шамякін.

•••

Белыя крывяныя шарыкі — лейкацыты.

Чырвоныя крывяныя шарыкі — эрытрацыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да казак ​1 (у 2 знач.).

2. У рускіх дваран, памешчыкаў — хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку.

3. Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэра́ска, ‑і, ДМ ‑расцы; Р мн. ‑сак; ж.

Памянш.-ласк. да тэраса (у 1, 4 знач.). Вяргіні і мальвы захінулі ўвесь падмурак, і таму здавалася, што сам дамок з вастраверхім дахам і зашклёнай тэраскай нібыта стаіць на кветках. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халя́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

Памянш.-ласк. да халява. [Люся] села на ўзбочыне шляху, побач са мной, апусціўшы ў канаву ногі, абутыя ў чаравікі з высокімі халяўкамі. Навуменка.

•••

Халяўкі смаліць — заляцацца да каго‑н. з жаночага полу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да чарада; невялікая чарада. Зводдаля паказаліся .. гаспадарчыя будынкі калгаса, а за імі — двайная чародка хат у густой зеляніне палісаднікаў. Краўчанка. У лукавіне ракі паміж кустамі паказалася чародка жанчын. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да штука (у 2–4 знач.). — На, Сымоне, маеш штучку! Грай здаровы! — дзед сказаў. Колас. Вярталася.. жаданне — побач з сур’ёзнаю справай выкінуць нейкую штучку. Брыль.

•••

Тонкая штучка — хітрун, спрытнюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчарбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да шчарбіна. Усміхаўся.. [бацька] дзіўна, каб шчарбінка, што была ад выбітага ў дзяцінстве зуба, не кожнаму відна была. Сачанка. Камень нагрэўся на сонцы. У шчарбінках на ім рос мяккі.. мох. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блынька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш.-ласк. да яблыня; невялікая яблыня. Маладыя яблынькі.. самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны. Гэтак хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачка́, -і́, ДМ дачцэ́, мн. до́чкі і (з ліч. 2, 3, 4) дачкі́, дачо́к, ж.

1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

2. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).

Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памянш.-ласк. дачу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.) і до́чухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даччы́н, -а́, -о́ (да 1 знач.).

Даччына сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́глы, -ая, -ае.

1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.

К. мячык.

К. стол.

2. Поўны, абсалютны (разм.).

Круглая сірата.

К. выдатнік.

3. Вылічаны без дробавых адзінак.

Круглыя лічбы.

4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

|| памянш.-ласк. кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).

|| наз. круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)