старару́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які існаваў у перыяд рускага сярэдневякоўя, звязаны з ім. Стараруская музычная творчасць. Старарускія аповесці. // Такі, як у перыяд рускага сярэдневякоўя. Першапачаткова .. [галосныя літары] выконвалі на пісьме тыя ж функцыі, што і ў старарускіх помніках. Булыка.
2. Які здаўна належыць рускім. Старарускія землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухадо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сухадолу. Сухадольныя сенажаці. □ Роснай блакітнай раніцай .. на заліўныя і сухадольныя лугі выехалі калгасныя касілкі. Стаховіч. // Які расце на сухадолах. А [карова] Рэпка, пакуль .. [Сцяпан] займаўся ўспамінамі, зноў пабегла на сухадольную траву. Асіпенка. // Які звязаны з выкарыстаннем сухадолаў. Сухадольнае бахчаводства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сэнсу (у 1 знач.), звязаны з унутраным зместам, значэннем чаго‑н. Сэнсавыя адценні. Сэнсавая характарыстыка слова. □ Але новая сцэна — пераход Хартановічам і Міхалковічам граніцы,.. — нам здаецца лішняй. Яна толькі замаруджвае дзеянне, сэнсавая нагрузка яе вельмі нязначная. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
така́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з механічнай апрацоўкай металу, дрэва і іншых матэрыялаў пры дапамозе абточвання. Калі вы знаёмы з такарнай справай, то можаце вельмі добрую ручку вытачыць з дрэва. Матрунёнак. Мірна гутарачы, яны [Забаўскі і Змітрок] вярнуліся ў такарны цэх. Ваданосаў. // Прызначаны для такой апрацоўкі матэрыялаў. Такарны станок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарфяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да торфу, змяшчае, заключае ў сабе торф. Тарфяныя радовішчы. Тарфяная глеба. // Які зроблены з торфу, здабыты з торфу. Тарфяны дзёгаць. Тарфяны кокс. // Звязаны з распрацоўкай торфу. Тарфяная машына. Тарфяная прамысловасць.
2. Які працуе на торфе. Тарфяная электрастанцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́на, ‑ы. ж.
Спец. Звязаны пучок хворасту, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог і пад. Сёлетняй жа восенню меркавалася хоць бы давесці да ракі і прывесці ў парадак магістраль — разбурыць пабудаваныя ў пачатку вайны завалы, расчысціць і ўмацаваць фашынай рэчышча, дзе-нідзе кранутае плывуном. Краўчанка.
[Ням. Faschine ад лац. fascis — вязка прутоў, пучок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́ндавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фонду (у 1 знач.); які складае фонд, рэзерв. Фондавыя землі. □ На будоўлі ідзе лес фондавы, нарыхтаваны яшчэ зімой. Корбан.
2. Які мае адносіны да фондаў (у 2 знач.); звязаны з купляй-продажам фондаў. Фондавая біржа. Фондавы капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырымо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цырымоніі, звязаны з ёю. Цырымонны крок. Цырымонны марш. □ Якімку з Уладзікам.. [Дубоўскі] сустрэў цырымонным паклонам. Курто.
2. Які адпавядае патрабаванням этыкету; які захоўвае правілы этыкету. І гэта былі такія цырымонныя людзі, што ледзь не набілі лбы. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлю́завы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шлюза (у 1 знач.). Шлюзавыя вароты.
шлюзавы́, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да шлюза; аснашчаны шлюзамі. Шлюзавая камера. // Які звязаны з эксплуатацыяй шлюза, абслугоўваннем шлюза. Шлюзавая брыгада. Шлюзавы рабочы.
•••
Шлюзавая лесвіца — група шлюзаў, размешчаных на адным схіле.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шэрсці (у 1, 2 знач.). Шэрснае покрыва. Шэрсная прадукцыя. // Які маецца ў шэрсці. Шэрсны тлушч.
2. Які дае шмат шэрсці; які разводзяць, гадуюць дзеля атрымання шэрсці. Шэрсныя авечкі. // Звязаны з развядзеннем, гадоўляй такіх жывёл. Шэрсная авечкагадоўля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)