ракі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -кі́т, ж.

Дрэва або вялікі куст сямейства вярбовых.

|| прым. ракі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Пакланіцца адзін аднаму пры сустрэчы або расставанні.

Ветліва р.

|| незак. раскла́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зніца², -ы, ж. (спец.).

Тавар, які прадаецца паштучна або невялікімі партыямі.

У розніцу — невялікімі колькасцямі, паштучна.

Прадаваць у розніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́квіем, -а, м.

1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.

2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор.

Р.

Моцарта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэжэ́, нескл., м. і ж., каго або чый (кніжн.).

Асоба, якая карыстаецца чыёй-н. пратэкцыяй.

Гэты юнак — ваш п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядзве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Паляўнічы на мядзведзяў.

2. Памяшканне для мядзведзяў у звярынцы або заалагічным парку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ст, -у, М -сце, м.

Спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, што прымяняецца для прыгатавання фарбаў, лакаў, кіту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паланкі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

На Усходзе: умацаванае на доўгіх шастах крытае крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́ны; зак., каго-што.

Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. маёмасць.