Ма́занка ’хата з гліны або з абмазаных глінай дрэва, цэглы’ (ТСБМ) паходзіць з паўд.-рус. арэалу ці ўкр. мовы. Да ма́заць (гл.). Сюды ж аднолькавае па форме лід. ма́занка ’падмазка’ (Сцяшк. Сл.) і дзятл. ма́занка ’брудны (аб дзіцяці), які запэцкаўся’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муфлон ’дзікі горны баран, які сустракаецца на астравах Міжземнага мора, Ovis musimon Schreb’. (ТСБМ), ’нязграбны чалавек’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Кніжны тэрмін, запазычаны з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88); у гаворках, відаць, з польск. muflon ’муфлон’, якое з франц. mouflon < італ. mufflone ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дудне́нне ’гудзенне’ (Сцяшк.). Паколькі слова адзначаецца на абмежаванай тэрыторыі (у зах. гаворках), можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dudnieć ’глуха гучаць, грымець’ (аб прасл. групе слоў з праформы *dud(ь)něti гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 149–150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ду́мны ’горды’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dumny ’горды’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 103; Слаўскі, 1, 179). Параўн. ду́ма 2 (гл.). Гл. яшчэ Слаўскі, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жні́вень ’8‑ы месяц года’. Рус. жневень ’іржышча’. Назва месяца, замацаваная ў 10‑х гадах XX ст. (Гіст. мовы, 2, 139) паводле с.-г. работы. Параўн. уст. в.-луж. žnjeńc ’жнівень’, ням. Erntemonat ’тс’. Адсубстантыўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск. казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр. дыял. сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сівізна́, сіві́зна ‘сівіна, сівыя валасы’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Шат., Варл.; ашм., Стан.; даўг., Сл. ПЗБ). Паводле Кохмана (Kontakty, 24), ва ўсходнеславянскія мовы запазычана з польск. siwizna ‘сіваватасць, сівыя валасы’. Аналагічна адносна рус. сивизна́ ‘тс’ гл. Віткоўскі, Słownik, 172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)