намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм.
1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.
2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нява́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае, вялікага значэння; малазначны. Многа каму здавалася тое, што.. [танкісты] робяць цяпер, няважным, амаль непатрэбным. Мележ.
2. Не зусім добры; дрэнны. Няважны настрой. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя, і што, наогул, ён няважны настаўнік. Колас. Няважныя, зусім благія справы. Без вестак палкаводзец не ваяка. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усвядо́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што.
Поўнасцю, да канца зразумець што‑н.; уразумець. Юнацтва планеты ўсвядоміла, што сёння ствараецца будучыня і для яго. «Маладосць». Адна справа ўсвядоміць з’яву, другая справа пазбыцца схільнасцей і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці. Карпюк. [Стасюню] падвялі да Кісялёва, і толькі цяпер яна поўнасцю ўсвядоміла ўсё, што адбылося. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што або з дадан. сказам.
Зрабіць ясным, зразумелым для сябе. Вялічка ўспомніў, што ён, калі быў яшчэ ў забыцці, чуў гэты шэпт, але не мог уясніць сабе яго як сапраўднасць. Чорны. Зачэпа прадаўжаў: — Мне здаецца, што вы добра ўяснілі, што галоўны наш вораг багатыя — цар, міністр, губернатар, пан. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́мус, ‑у, м.
1. Разм. Самае цікавае, істотнае; сутнасць каго‑, чаго‑н. [Сёмка:] — Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль. [Барановічаў кум:] — Іншы кажа, што ён, — тое ды гэтае. А тут выходзіць, што толькі і цымусу ў яго, што ён .. пагаварыць умее. Чорны.
2. Салодкая страва толькі з морквы. Прыгатаваць цымус. // Пра што‑н. вельмі смачнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямко́, ‑а, м.
Разм. Тое, што і нямы (у 1 знач.). Маці мяне папярэдзіла, што дзядзька Піліп будзе ў нас жыць і што ён — нямко. — Як нямко? — доўга не разумеў я. — Не чуе нічога і не гаворыць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.
2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вызваліць ад таго, што абхінае, пакрывае каго‑, што‑н. [Уладзімір:] Мне хочацца папрасіць, каб .. [Гінка] расхутала Мэрачку і пусціла яе пабегаць. Корбан. Сані спыніліся. Лёкай Пятро расхутаў паноў, павесіў футры ля ляжанкі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаасуджэ́нне, ‑я, н.
Асуджэнне ўласных дзеянняў, учынкаў і пад. [Раіса:] — Мне думалася, што на гэтай рабоце мяне ніхто не будзе турбаваць, нікому я не патрэбна буду. Ды і ні на што я больш не здатна. [Андрэй:] — Гэта што, самаасуджэнне? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узно́с, ‑у, м.
1. Унясенне грошай за што‑н., на што‑н. Адпрацавалі [камсамольцы] па чатыры дні ў лесе і першыя аддалі свой заробак на ўзнос. Пальчэўскі.
2. пераважна мн. (узно́сы, ‑аў). Унесеныя за што‑н. грошы. Членскія ўзносы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)