напусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
Разм. Накінуцца на каго‑н. з лаянкай, папрокамі і пад. — Не ўмееш адказваць афіцэру! — напусціўся на .. [Карагу] камендант. Колас. — І чаго вы напусціліся на, чалавека, не разумею, — хаваючы ўсмешку, сказаў Мікола. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; заг. падскачы; зак.
1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.
2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастры́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пастрыгчы.
2. у знач. прым. Які (якога) пастрыглі. Святло ад вогнішча кідаецца на яго [Алісеяў] пачарнелы жарсткаваты твар, на пастрыжаныя калючыя вусы і на шапку цёмна-русых валасоў. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Шчоўкаць некаторы час. Пашчоўкаць замком. □ Глушэц з шумам і трэскам усеўся на сасновы сук, патаптаўся на месцы, пераскочыў на другі сук, крыху вышэй, пашчоўкаў і змоўк. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Перакласці свой груз з аднаго транспартнага сродку на другі. Перагрузіцца на другі параход. Перагрузіцца з падводы на машыну.
2. Нагрузіцца празмерна, звыш сваіх магчымасцей. // перан. Празмерна нагрузіцца якой‑н. работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Утварыць гук брынкання.
2. што, на чым. Няўмела сыграць што‑н. на раялі або на якім‑н. струнным інструменце. Прабрынкаць польку.
3. што і без дап. Брынкаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Прыродная плямка на скуры чалавека. Зусім блізка, як ніколі, .. [Валерый] бачыў твар Мар’яны, невялічкую радзімку на яе разрумяненай шчацэ, нават прыкмеціў, як на шыі б’ецца, пульсуе жылка. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шавялю́ра, ‑ы, ж.
Валасы на галаве (звычайна ў мужчыны, пышныя, густыя). Вусы і бараду стрыг [Марцін] на французскі манер, шавялюра ў яго была раскошная. Чарнышэвіч. На вуліцы, насупраць акна, прыпыніўся цыбаты юнак з густой шавялюрай — Лёня. Гроднеў.
[Фр. chevelure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаўкаві́сты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на шоўк, які нагадвае шоўк з выгляду або навобмацак. У люстры стаяла зграбная, праўда, нечым узрушаная, дзяўчына з ільняной шаўкавістай касою на грудзях. Карпаў. О, як пахнуць на лузе Шаўкавістыя травы! Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскала́тар, ‑а, м.
Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні. Прайшлі ў метро. Не становячыся на эскалатар. Ніна Іванаўна яшчэ раз папярэдзіла сваіх малодшых сяброў: — Бачыце, як заходзяць на яго? Дубоўка.
[Англ. escalator ад лац. scala — лесвіца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)