асла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслаб, ‑ла; зак.

Разм.

1. Тое, што і аслабець.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць менш нацягнутым, тугім. Бабуля ляжыць галавой на покуце, нізка над вачыма абвязаная хусткай, якая аслабла і аб’ехала на вочы. Брыль.

•••

Аслаблі гайкі ў каго гл. гайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.

2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; незак.

Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці. — Гэта не людзі, а ліха ведае што такое! — у шаленстве крычаў Бергнер і ўжо не хадзіў па пакоі, а бегаў з кутка ў куток, вар’яваўся. Гурскі. А ў самога ў мяне кіпела, вар’явалася ад зайздрасці нутро. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́дзьма, ‑ы, ж.

1. У народных павер’ях — жанчына, якая водзіцца з «нячыстай сілай»; злая чараўніца. Пачуў Ахрэм голас, азірнуўся: гоніцца за ім нейкая не то русалка, не то ведзьма. Якімовіч. Удаву Сымоніху ўсе завуць ведзьмай за тое, што яна шэпча і шэпча. Бядуля.

2. Лаянк. Злая, сварлівая жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азада́чыць ​1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Паставіць каго‑н. у складанае становішча; прывесці ў замяшанне, разгубленась; збянтэжыць. Настрой у.. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію. Хадкевіч.

азада́чыць ​2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Тое, што і абзадачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.

Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукарэ́ку і кукарэ́ку, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння крыку пеўня. / у знач. наз. Чыстае, свежае ранішняе паветра разносіла .. песні жаваранкаў, шчэбет сумятлівых вераб’ёў, гагатанне гусей і гарластае ку-ка-рэ-ку верханскіх пеўняў. Колас.

•••

Ні бэ, ні мэ, ні кукарэку — нічога не ведае, ні ў чым не разбіраецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца або жыве за печчу. Запечны абібок — наш кот Цімох — .. шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. // перан. Які жыве бязвыезна ў сваёй мясцовасці, не ведае свету. — Я табе скажу, ты чалавек запечны, ты ціха жыў век у Сумлічах, пакуль на вайну не пайшоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запле́сціся ​1, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.

1. Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сплесціся, пераплесціся. Сенажаць! Заплялося тваё разнатраўе — Не пацягнеш касы. Арочка.

запле́сціся ​2, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся; зак.

Разм. З цяжкасцю зайсці куды‑н. Ледзь заплёўся дамоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам. Кулакоўскі. Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)