інтраду́кцыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Кароткі музычны ўступ, які папярэднічае асноўная частцы музычнага твора. Як у першай, так і ў другой оперы Глінка стварыў небывалыя па сваёй прыгажосці сімфанічныя карціны, інтрадукцыі, сімфанічныя антракты. «ЛіМ».
2. Перасяленне чалавекам карысных жывёл і раслін у мясцовасці, дзе іх раней не было. Інтрадукцыя новых сартоў яблынь.
[Лац. introductio — увяданне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́травіць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
1. З дапамогай хімічных рэчываў зрабіць узор, адбітак чаго‑н. Вытравіць клішэ.
2. Вывесці хімічным спосабам што‑н. Вытравіць чарнільную пляму.
3. перан. Знішчыць, выкараніць. Вытравіць перажыткі старога.
вы́травіць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Спец. Паступова спусціць (якарны ланцуг, канат і пад.). Вытравіць трос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цяжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Спец. Павелічэнне ў даўжыню; выцягванне.
2. Прыстасаванне для вентыляцыі памяшканняў.
3. пераважна мн. (вы́цяжкі, ‑жак). Выцягнуты суцэльны кавалак скуры для халявы і пераду. Нацягнуць на капыл выцяжкі.
4. Рэчыва, здабытае выцяжэннем з расліннай або жывёльнай тканкі з дапамогай якой‑н. вадкасці; экстракт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Тое, чым абвязана што‑н.; павязка. [Дзямід Сыч:] — За малочнай фермай вецер ужо сарваў абвязку з чатырох шафранаў. Паслядовіч.
2. Спец. Прыстасаванне для змацавання частак якіх‑н. канструкцыі, пабудоў і пад. Я падыходзіў да стойкі на пліце, мацаю леваю рукою абвязку, ці добра пагаблявана. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абера́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прылад. Сферычная аберацыя. Храматычная аберацыя.
2. Уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месца знаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца.
3. Адхіленне ад нармальнай будовы арганізма, якое часта выражаецца толькі у інакшай афарбоўцы або велічыні.
4. перан. Памылка, адхіленне ад ісціны.
[Ад лац. aberratio — адхіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абме́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абменьваць — абмяняць і абменьвацца — абмяняцца.
2. Спец. Адна з форм вытворчых адносін, якая заключаецца ва ўзаемным адчужэнні прадуктаў працы і іншых аб’ектаў уласнасці на аснове добраахвотнага пагаднення.
•••
Абмен рэчываў — сукупнасць працэсаў, звязаных з ператварэннем рэчываў у жывых арганізмах у іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́л, ‑а, м.
1. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход у вялікі будынак. Партал тэатра. □ Парталы [манастыра] паважна разгортваюцца на фоне ружова-яснага неба, і тады нельга не заглядзецца на яго. Колас. // Архітэктурнае абрамленне сцэны, якое аддзяляе яе ад глядзельнай залы.
2. Спец. Рама ў форме літары П, якая з’яўляецца часткай металічнай канструкцыі або машыннай станіны.
[Ад лац. porta — уваход, вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падво́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падвесці (у 2, 3 знач.).
2. Спец. Дэталь у машыне, прыладзе, якая служыць для падвядзення электрычнага току, масла і пад. Падводка гаручага. Падводкі да катлоў.
падво́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, Р мн. ‑дак; ж.
Тое, што і падгалосак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Спец. Парода кустоў і дрэў, якія хутка растуць і паскараюць рост павольнарастучых дрэў, а таксама парода ніжэйшага яруса лесанасаджэнняў. Ад дарогі і аж да самага Скумаўскага лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пак 1, ‑а, м.
Стос або вязка пэўных прадметаў. Пак газет. □ Справавод пазіраў на.. [Смачнага], схіляў галаву ў знак згоды, усміхаўся. Потым паклаў перад Смачным пак паперы і выйшаў. Галавач. Тут [у заезным двары] уночы людзі спяць на бруднай падлозе, на скрынях і паках з таварамі. Бядуля.
[Ням. Pack.]
пак 2, ‑у, м.
Спец. Шматгадовы лёд у палярных водах.
[Англ. pack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)