памата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Зматаць усё, многае. Памагаць усе ніткі.

2. што, чым і без дап. Матаць ​1 некаторы час; матнуць некалькі разоў. Дзед узяў у.. [Косці] корань, пакруціў у руках, памагаў галавою. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком. Брыль. Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́шчык, ‑а, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак. У гэты час .. [рабчыкі] добра ідуць на пішчык. Ігнаценка.

2. Спец. Трысняговая пласцінка, якая гучыць у муштуку драўляных духавых музычных інструментаў.

3. Спец. Спецыяльнае прыстасаванне для вымярэння голасу акцёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак.

1. што. Прыстасаваць да чаго‑н. (у часе, тэрміне). Прымеркаваць выданне кнігі да юбілею. Прымеркаваць адкрыццё клуба да свята.

2. Прыйсці ў патрэбны момант; трапіць у час. Прымеркаваў к самаму абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаві́ца, ‑ы, ж.

Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць. Якімовіч. // Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схаце́ць, схачу, схочаш, схоча; зак.

Разм. Выявіць ахвоту, жаданне; захацець. «І чаму ён — вось пытанне, — Ганна думала не раз, — І ў апошні той наш час, У той мілы час спаткання, Не схацеў зайсці да нас?» Колас. Я .. сказала, што гэткі доўгі і моцны сон Марынкі мяне трывожыць. Бацька не схацеў нават слухаць мяне. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяг ​1, ‑у, м. (рэдка).

Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.

•••

Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу гл. даць.

З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.

цяг ​2, ‑а, м.

Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Злы́дзень ’шкодны чалавек, ліхадзей’, ’нягоды, бяда’ (ТСБМ), злы́дня ’бядота’ (Бяльк.), злы́дні ’бядота, недахваткі’ (Нас.). Рус. злы́день, арх., валаг., паўн.-дзвін., омск., карэльск., тул., цвяр., арл., варонеж., кур. ’злы чалавек’, урал. ’махляр’, валаг. ’скнара’, алан., вяцк., перм., урал., сарат., варонеж., калуж., пск. ’гультай’, кур., арл., калуж., бранск., смал., варонеж., вяцк., перм. ’бядняк, жабрак’, злы́дни тамб. ’інтрыгі, свавольствы’, паўн., зах., паўд.-смал., арл., том., сіб. ’цяжкі час, беднасць’, укр. зли́день ’бядняк’, зли́дні ’нягоды, бяда’. Польск. złydnia ’бяда’ < укр. (Дарашэўскі, 10, 1172). Усх.-слав. спалучэнне злы дни ’цяжкія дні’. Параўн. пералік ’злых дзён’ у старых календарах (Трыфуновіч, Азбучник српских средњовековних књижевних појмова, 1974, 94–95), адкуль злыдні з далейшым граматычным пераафармленнем на адз. л. (злыдня, злыдзень) і семантычнай зменай: ’кепскі час’ > ’цяжкі час’ > ’ліха, бяда’ > ’чалавек, што церпіць бяду, ліха’ ці ’ліхадзей’. Гл. злы, дзень, параўн. добры дзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

Трубіць некаторы час. Герой сядзіць у піжаме, ногі апушчаны ў таз. Ён робіць мацыён. Крыху пагаворыць, крыху патрубіць у свой трамбон. Сабалеўскі. Асокін дастаў з кішэні клятчатую насавую хустку і гучна патрубіў у яе сваім застуджаным носам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашу́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку шумець. Пашумлівае вецер у голым вецці бярозы, у вокны пазірае бясконцая зімняя ноч. Колас. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб. Пестрак. / у безас. ужыв. Без прывычнай закускі ў галаве Аўгуста Эрнеставіча злёгку пашумлівае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)