кірпа́ты, -ая, -ае.

1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

2. Тое, што і кірпаносы.

|| наз. кірпа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. канец.

2. Пра востры ці звужаны канец чаго-н.

К. іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кучара́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; незак.

Пра валасы: віцца, закручвацца ў кучары.

Валасы на скронях кучаравяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́хлы, -ая, -ае.

Такі, што страціў свежасць; няяркі, пацямнелы (пра фарбы, траву, лісце і пад.).

|| наз. жу́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -го́іцца; зак.

Зацягнуцца, зарубцавацца, зажыць (пра рану).

Рана загаілася.

|| незак. заго́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазямлі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зе́мліцца; зак. (спец.).

Злучыцца з зямлёй (пра электрычны ланцуг).

|| незак. зазямля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засо́хлы, -ая, -ае.

1. Сухі, зацвярдзелы.

Засохлая гразь.

2. Які завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны).

Засохлая кветка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карапу́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Пра малое дзіця.

|| памянш.-ласк. карапу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карга́, -і, ДМ карзе́, мн. -і, корг і ко́ргаў, ж. (разм., лаянк.).

Пра злую, шкодную старую.

Старая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звяглі́вы, -ая, -ае (разм.).

1. Вісклівы (пра сабаку).

2. Які дакучае назойлівымі просьбамі, напамінаннямі, патрабаваннямі.

|| наз. звяглі́васць, -і, ж.