хаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш. да хаціна; невялікая несамавітая хаціна, хата. Старая Дар’я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў. Урэзалася ў маю памяць малюсенькая, нібы труна, хацінка Ніканорыхі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Спец.

1. Дэталь у якім‑н. механізме, машыне і пад., якая засцерагае ад узаемнага перамяшчэння злучаных ёю частак.

2. У рыбнай прамысловасці — драўляны пруток або палачка, якая засоўваецца ў рыбу праз рот удоўж цела.

[Польск. szponka ад ням. Span.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэмпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах у якім-н. відзе спорту на першынство горада, краіны, свету.

Ч. свету па шахматах.

Ч.

Еўропы па боксе.

2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, у спаборніцтвах.

|| ж. чэмпіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. чэмпіёнскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. Караткевіч. Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю. А. Александровіч. // Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. Пташнікаў. У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі. Лынькоў.

зара́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Тое, што і малінаўка ​1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Памянш.-ласк. да мясціна. Яны звярнулі з дарогі, выбралі слаўную мясцінку — зялёны грудок сярод жоўценькага пясочку — і спыніліся. Колас. Дзед... выбіраў Васілю з маткай рыбную мясцінку. Мележ. Мясцінку слаўную знайшоў І рыбы налавіў з паўпуда! Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Невялікае паглыбленне; ямка. Лункі для пасадкі расады. □ Асфальт вуліцы быў сухі і шэры ў цьмяным святле ліхтароў, пабялелі толькі лункі каля ліп і каштанаў. Шамякін. // Спец. Паглыбленне ў сківіцы, дзе знаходзіцца корань зуба. Лунка зуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм.

1. Любая, каханая (у 2 знач.). Мне не забыцца ранку Прыгожаю вясной, — Хадзілі мы з каханкай Дарожкай залатой. Броўка.

2. Тое, што і палюбоўніца. Міхась пакутаваў, не маючы досыць рашучасці .. парваць з .. выпадковай каханкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беража́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Птушка атрада вераб’іных, якая жыве ў норах на высокіх берагах рэк; берагавая ластаўка. Бурыя, пад колер зямлі, берагавыя ластаўкі, ці, як іх яшчэ называюць, беражанкі, спрытна выбіваліся над вадой, мільгаючы белымі паласатымі жывоцікамі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бусля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Буслава гняздо. Амаль на кожным хляве ці на хаце — буслянка. Бусляняты, раскрыўшы яшчэ не чырвоныя дзюбы, размерана, бездапаможна хекаюць ад спёкі. Брыль. Толькі зрэдку сям-там пракінецца старое дрэва — ліпа з буслянкаю ці ясакар. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)