вы́мачына, ‑ы, ж.

Разм. Нізкае забалочанае месца. Конь часам трапляў капытом у вымачыну, і тады аддавалася, адразу глохнучы ў тумане, гучнае чвяканне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Адно бервяно, адна дошка закота. Аляксей адарваў закоціну, паклаў туды сцяг і зноў старанна прыбіў закоціну на месца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вака́нсія, ‑і, ж.

Незанятая пасада, свабоднае месца ў штаце якой‑н. установы. [Селядцоў:] — Можа хочаце перайсці на працу да станка? Ёсць свабодныя вакансіі. Пестрак.

[Фр. vacance з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́сень, ‑і, ж.

Месца, закрытае чым‑н. ад прамянёў сонца. Ад спёкі абвісае лісце на дрэвах, хаваюцца ў засені звяры і птушкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.

Скончыць снаванне; давесці снаванне чаго‑н. да канца ці да якога‑н. месца. Даснаваць кросны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карашо́к, ‑шка, м.

1. Месца, дзе сшыты лісты кнігі; задняя частка пераплёта.

2. Частка бланка, якая застаецца ў квітанцыйнай кніжцы пасля адрыву квітанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніжэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «далей», «пазней» пры спасылцы на наступнае месца тэксту, прамовы, напрыклад: ніжэйпадпісаны, ніжэйадзначаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нотабе́на, нескл., ж.

Знак NB на палях кнігі, дакумента і пад., які служыць для таго, каб звярнуць увагу на гэтае месца ў тэксце.

[Ад лац. nota bene — заўваж добра.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбо́й, ‑ю, м.

Натруджанае, падбітае месца на назе. [Чалавек] ступаў леваю нагою адно на пальцы — ад вялікай хады басанож на пяце рваў падбой. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)