крамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здабрава́ць,

У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязве́р’е, ‑я, н.

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым‑н.; нявер’е. Трывожна было і на душы Клямта. Але ён не паддаваўся бязвер’ю: ён наогул не быў схільны марочыць сябе рознымі сумненнямі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́жна,

1. Прысл. да важны (у 2 знач.).

2. у знач. вык. Істотна ў якіх‑н. адносінах. Важна было, каб поезд па той ці іншай прычыне прыпыніўся там, дзе трэба. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрака́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

Разм. Зрабіць стракатым. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мале́нства, ‑а, н.

Дзіцячы ўзрост; дзяцінства. Шкада было расставацца з роднай школай, дзе ўсе хлопцы былі свае, знаёмыя з маленства. Чарнышэвіч. Маленства кут, бацькоўская старонка Былі відаць з любой далечыні... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жало́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жалобы. Жалобны марш. Жалобны мітынг..

2. Сумны, тужлівы. Кракталі жабы. Было нешта смутнае і жалобнае ў гэтай простай і аднатоннай іх песні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мярцві́ць, ‑влю, ‑віш, ‑віць; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць жыцця, губіць.

2. перан. Разм. Рабіць пустынным, змярцвелым. У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мярцвіла ўсе праявы будзённага жыцця. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небаскро́б, ‑а, м.

Вельмі высокі шматпавярховы будынак. Гмахі небаскробаў. □ Тут [у Эдмантоне] не было ніводнага небаскроба, большасць дамоў не ўзнімалася вышэй двух паверхаў, некаторыя вуліцы, асабліва на ўскраінах, не былі нават забрукаваны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніво́дны, ніводнага, займ. адмоўны.

Ні адзін. Як толькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку. Колас. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)