павыто́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Вытаптаць усё, многае або ў многіх месцах.

П. усю траву.

П. сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жжа, -а, мн. -ы, -аў, н.

Паездка або перамяшчэнне пяшком па далёкіх краінах, мясцовасцях.

П. па Еўропе.

Кругасветнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсмалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

Злёгку або дадаткова абпаліць агнём.

П. валасы.

|| незак. падсма́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ст, -у, М -сце, м.

Спецыяльна апрацаваны алей або тлушч, што прымяняецца для прыгатавання фарбаў, лакаў, кіту і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паланкі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

На Усходзе: умацаванае на доўгіх шастах крытае крэсла або ложа, якое пераносіцца насільшчыкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адсе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Ізаляваная або аддзеленая ад іншых частка спецыяльнага памяшкання (на самалёце, караблі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абара́начнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто пячэ або прадае абаранкі.

|| ж. абара́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двайні́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м., чый або каго.

Чалавек, які мае поўнае падабенства з другім чалавекам.

Мой д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дваццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. дваццацігоддзе.

2. Які праіснаваў дваццаць гадоў або мае такі ўзрост.

Дваццацігадовая служба.

Д. юнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́тва, -ы́, ж.

Тоўстая насмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і пад.

|| прым. дра́твенны, -ая, -ае.