налі́ха, прысл. (разм.).

1. Для якой патрэбы, нашто.

Н. ён мне патрэбен.

2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло.

Як н. пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарко́з, -у, м.

Агульнае абязбольванне, своеасаблівы стан штучнага сну з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці.

Аперацыя пад наркозам.

|| прым. нарко́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарматы́ў, -ты́ву, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м. (спец.).

Эканамічны або тэхнічны паказчык норм, у адпаведнасці з якімі выконваецца работа.

Нарматывы вытворчай працы.

|| прым. нарматы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацёк, -у, мн. -і, -аў, м.

Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго-н., расцяклося па чым-н.

Нацёкі на сцяне.

|| прым. нацёчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

небара́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ра́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ра́к (разм.).

Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неблагі́, -а́я, -о́е.

1. Нядрэнны, даволі добры.

Н. чалавек.

Н. ўраджай.

2. Дастатковы для якой-н. мэты; даволі значны.

У яго н. вопыт практычнай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недалёка, у знач. вык.

1. Аб нязначнай адлегласці да каго-, чаго-н.

Да вёскі н.

2. Аб хуткім надыходзе чаго-н.

Н. ўжо і вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтрава́ны, -ая, -ае.

1. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.).

Канцэнтраваныя кармы́.

К. раствор.

2. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

|| наз. канцэнтрава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нькала, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм.).

Той, хто канькае, дакучае просьбамі, скаргамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. капа́ць.

2. перан. Унікнуць у што-н.

Толькі капні — знойдзеш недаробкі і хібы рамонту.