чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барвава́ты, ‑ая, ‑ае.
З барвовым адценнем. Не стаў я падглядваць за прыватным Жыццём незнаёмых птушак, Бо ў небе ўспыхнула шмат барваватых з жоўтым адценнем стужак. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіяцы́нтавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гіяцынту (у 1 знач.). Гіяцынтавы пах.
2. Зроблены з гіяцынту (у 2 знач.); з гіяцынтам (гіяцынтамі). Гіяцынтавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гладыя́тар, ‑а, м.
У Старажытных Рыме — узброены барэц, звычайна з абучаных рабоў або ваеннапалонных, які змагаўся на арэне цырка з другім такім барцом або дзікімі звярамі.
[Лац. gladiator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. адскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла; зак., што.
Скрабучы, зняць што‑н. з паверхні, абчысціць паверхню; саскрэбці. Адскрэбці гразь з ботаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каўзнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Выслізнуцца. Спалоханая Палагея ўсплёснула рукамі і пачала хутка, прыбіраць са стала. Але міска з баршчом выкаўзнулася з яе рук. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каўзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Выслізнуць. Плуг выкаўзнуў з рук і .. зрабіў доўгі агрэх. Гартны. Зося выкаўзнула з хлеўчука, але не пабегла, не спалохалася. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэп, крэпу, м.
1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй, вытканай асобым чынам.
2. Празрыстая гафрыраваная тканіна чорнага колеру, а таксама жалобная павязка з яе.
[Фр. crêpe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імбры́чак, ‑чка, м.
Уст. Чайнік для заваркі чаю. Гаспадар прынёс з кухні і паставіў пасярод стала бліскучы медны самавар з размаляваным у кветкі імбрычкам наверсе. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казёншчына, ‑ы, ж.
Разм. Бюракратычны падыход да чаго‑н.; фармалізм, бяздушнасць. Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)