не́штачка, займ. неазнач. (ужыв. толькі ў Н і В; разм.).

Тое, што і нешта¹ (у 2 знач.).

А я н. знайшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́гаць, -гця, мн. -гці, -гцяў, м.

Тое, што і пазногаць.

|| памянш. но́гцік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. но́гцевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́р’е, -я, н.

1. Адсутнасць веры ў што-н., няўпэўненасць у чым-н.

Працаваць з нявер’ем.

2. Адсутнасць веры ў Бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нячу́тны, -ая, -ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім, вельмі ціхі.

Прайсці нячутнымі крокамі.

|| наз. нячу́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Абгарнуць усё, многае.

П. кнігі.

2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

П. бульбу акучнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабдзёўбваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; -аны; зак., што.

Абдзяўбці з усіх бакоў або ўсё, многае.

Птушкі паабдзёўбвалі вішні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пааддава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; зак., каго-што.

Аддаць адно за адным усё, многае; вярнуць усё пазычанае.

П. даўгі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адкапаць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы з зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адмыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. плямы на настольніку.

П. рукі ад смалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадпо́рваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адпароць адно за адным усё, многае ці ў многіх месцах.

П. падкладку з бакоў.