няця́млівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які цяміць з цяжкасцю; нездагадлівы. Няцямлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблажэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Менш поўны, схуднелы; непрывабны. Паблажэлая жанчына. Паблажэлы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палеаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да палеаліту. Палеалітычны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наркама́н, ‑а, м.

Чалавек, які мае моцную, хваравітую цягу да наркотыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахра́пісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дзейнічае нахрапам; бесцырымонны, нахабны. Нахрапісты чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непалахлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка напалохаць; даволі смелы. Непалахлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрадба́члівы, ‑ая, ‑ае.

Які не прадбачыць магчымых вынікаў; недальнабачны. Непрадбачлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несалі́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае саліднасці. Несалідны чалавек. Несалідны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́жань, ‑жня, м.

Разм. Чалавек, які любіць доўга спаць, ляжаць; лодар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабанерво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае слабыя нервы; занадта чуллівы. Слабанервовы чалавек.