кана́па, ‑ы, ж.

Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання, са спінкай і падлакотнікамі. [Георгій] апусціўся на канапу і стомлена адхінуўся да спінкі. Мележ. Пры сцяне пад вокнамі стаяла масіўная, са смольных дошак канапа. Сабаленка.

[Фр. canapé.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кекс, ‑а, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з разынкамі або карынкай.

[Англ. cakes — пірожныя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыжаві́к, ‑а, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плямаў на спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зро́стак, ‑тка, м.

Утварэнне, якое ўзнікла са зрослых разам частак. Зросткі вапняку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбафо́с, ‑у, м.

Фосфараарганічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі і кляшчамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаўназу́быя, ‑ых.

Атрад млекакормячых жывёл са спрошчанай будовай зубоў або без зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панікадзі́ла, ‑а, н.

Вялікая люстра са свечкамі або стаячы кандэлябр перад іконамі.

[Ад грэч. palykandēlos — які складаецца з многіх свяцільняў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісуа́р, ‑а, м.

Спецыяльная ракавіна са сцёкам для мачы ў мужчынскай прыбіральні.

[Фр. pissoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свілява́ты, ‑ая, ‑ае.

Спец. Са свіллю; з касымі слаямі; касаслойны. Свіляватая бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіпу́ха, ‑і, ДМ ‑пусе, ж.

Птушка атрада соў са светлым апярэннем.