ва́жна,
1. Прысл. да важны (у 2 знач.).
2. у знач. вык. Істотна ў якіх‑н. адносінах. Важна было, каб поезд па той ці іншай прычыне прыпыніўся там, дзе трэба. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
весялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.
Разм. Жанчына з вясёлым норавам; ахвотніца павесяліцца. Вольцы тады было яшчэ не больш васемнаццаці год, і гэта была самая лепшая танцорка і заўзятая весялуха. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакла́дна,
1. Прысл. да дакладны.
2. у знач. вык. Па-сапраўднаму, правільна, акуратна. — Давайце неадкладна, Ды каб было дакладна, Бо трэба знаць і трэба ўмець, Каго, калі і як сустрэць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застрака́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.
Разм. Зрабіць стракатым. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здабрава́ць,
У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аэрапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бла́жыць, безас. незак.
Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́злівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гарэзлівага. У гэтых вачах не было ўжо ранейшай гарэзлівасці, яны пазіралі неяк разгублена, спалохана. Навуменка. [Алімпа] трошачкі выпіла, і ва ўсім пачала праяўляцца ранейшая бесклапотная дзявочая гарэзлівасць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і гарэзаваць. Не было ўжо ў Андрэя з Марынай тых лёгкіх адносін, калі можна абодвум гарэзнічаць, жартаваць і ніколі не бянтэжыцца пры гэтым. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ядна́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.
2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)