Пакга́уз ’склад для захоўвання грузаў пры чыгуначных станцыях, партах і пад.’ (ТСБМ). Праз рус. пакга́уз ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 78) з ням. Packhaus (Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плу́ха ’палена, блізкае паводле даўжыні да памераў дроў для печы, сіле больш тоўстае’ (Жд. 2). Да плаха/. Аб мене а > у гл. Карскі 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазлы́к ’анучка, якой выраўніваюць паверхню посуду’ (Сцяшк.). Спецыяльны тэрмін накшталт чэш. mazlik ’зубіла’ (шавец.), ’дошчачка для намазвання’; параўн. чэш. mazlavá hlina ’вязкая гліна’. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Макаве́рт, маковэ́рт ’мяла для расцірання маку, бульбы ці крухмалу’ (Бес., палес., З нар. сл.). Палескае. Складанае слова, утворанае ад мак і верт < прасл. vьrt > вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марму́лак, марму́лок ’брусок для вастрэння брытвы’ (Сцяшк.; слонім., Жыв. сл.; драг., КЭС). З польск. marmurek; ‑л‑ у бел. лексемы ў выніку дысіміляцыі рр > рл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́ў ’рытмічная адзінка мелодыі’, ’падстава для дзеяння’, ’тэма ў творах мастацтва’ (ТСБМ). З польск. motyw ’тс’, якое з с.-вяк.-лац. motivum ’рухомае’ < лац. motus ’рух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапту́х ’мяшок для торфа’ (барыс., Жд. 2), ’мяшок’ (рэч., Мат. Гом.). У выніку пераходу р- у л- (Карскі, 1, 315) з рап‑ тух, рэптух ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лу́нкі, палес. лу́нкы ’прыстасаванне з прутоў, якое служыць для замацавання вашчыны ў вуллі-стаяку’ (Анох.). Няясна. Магчыма, да лу́нка1 ’ямка’ — ямкі, у якія ўстаўляліся пруты (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адвёртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцепкі ў руках адвёртка або ключ, ён ужо ляжыць на спіне пад трактарам і нешта там робіць. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)