адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.
2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.
•••
Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Выцягнуцца, вышмаргнуцца з чаго‑н. — пра ўсё, многае. Павыцягваліся ніткі з іголак. □ Вынасілася скура [кашалька], зрудзела, працерлася. Павыцягваліся з беражкоў ніткі. Пташнікаў.
2. Распасцерці сваё цела на чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Параспраналіся [сябры], павыцягваліся на пяску і лавілі ласкавыя промні ранішняга сонца. Сабаленка.
3. Выпрастаўшыся, стаць прама — пра ўсіх, многіх. Павыцягваліся салдаты ў струнку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак., каго-што.
1. Аглушыць усіх, многіх. Мабыць, бомбы падалі на паўднёвай ўскраіне горада, але выбухі як бы паглушылі, абязвечылі ўсіх нас. Сабаленка.
2. Разм. Ударам, выбухам ашаламіць, прывесці ў стан здранцвеласці ўсіх, многіх. Паглушыць усю рыбу.
3. Разм. Перабіць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае. [Захар:] — Я вас яшчэ з Дона ведаю... дзенікінцаў... Паглушылі мы вас там, паглушым і тут... Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злаві́ць, злаўлю, зловіш, зловіць.
Зак. да лавіць (ва ўсіх значэннях, акрамя адцення «мець сталым заняткам промысел, здабычу каго‑н.»).
•••
Злавіць на вуду — падмануць, ашукаць, перахітрыць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілжы́васць і лжы́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. □ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзюрча́ць і дзюрчэ́ць, ‑чыць; незак.
Разм. Цурчаць. Яшчэ не дзюрчыць у даёнкі і вёдры духмяны ранішні сырадой, а ўжо застукалі па ўсіх дварах руплівыя малаточкі касцоў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Агледзець усё, многае або ўсіх, многіх. Гаспадары пазапрагалі коней, падабралі вяроўкі, пааглядалі вазы і пачалі паволі выязджаць на дарогу. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які ахоплівае ўсіх, многіх; пагалоўны. Павальныя вобыскі. □ [Міхась:] — Пасля нашага знаёмства пачаліся павальныя арышты. Хведаровіч. Пачаўся самы страшны — верхавы, ці так званы павальны пажар. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павызнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Вызначыць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Павызначаць абавязкі. Павызначаць цэны. Павызначаць маршруты. Павызначаць дзяжурных. Павызначаць межы слупамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)