цэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэментаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.

3. у знач. прым. Спец. Падвергнуты цэментаванню. Цэментаваная шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шчоткі (у 1 знач.), вытворчасці шчотак. У маі — чэрвені 1917 года баставалі рабочыя-металісты і рабочыя лесапільных заводаў, шчотачных і шчацінных фабрык Мінска і яго ваколіц. «Полымя». // Які мае ў сваёй канструкцыі шчоткі, забяспечаны шчоткамі. Шчотачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эротыкі. Верш яго [Авідзія] гнуткі і прыгожы; у арганічным спалучэнні з эратычнай тэматыкай ён асабліва прыцягваў увагу чытачоў. Майхровіч.

2. Празмерна пачуццёвы; звязаны з эратызмам. Канстанцін Міхайлавіч папракаў.. [Нікановіча] за танныя эратычныя эфекты, за дробязнасць фабулы. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ўнік 1 ’чыноўнік магістрата, які мае права засядаць на дзяржаўнай лаве’ (Нас.), ’член суда’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лавникъ ’тс’ (1514 г.), смал. лавник ’чалавек, які выганяў сялян на паншчыну’. Да лава 5 (гл.). Запазычана са ст.-польск. ławnik або пад яго ўплывам (Слаўскі, 5, 55; Булыка, Запазыч., 21). Параўн. запазычанае з польск. таксама ўкр. лавник, лавний, рус. архаічнае лавник, літ. lóvininkas, lóvynykas.

Ла́ўнік 2 ’старшы плытагон’ (дняпроўска-прыпяцкі арэал, Лобач, Рэгіян. трад.). Да ла́ва 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёваць 1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць 2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць 2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клювати ’пульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пале́так 1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск. poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр. гуц. полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск. poletek, ст.-польск. poletek < polьtъkъ ад слав. polьtъkъ ’палова’.

Пале́так 2 ’аднагодак’ (Бяльк.). Да ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падабе́нства, ‑а, н.

1. Наяўнасць агульных або падобных рыс; падобнасць у чым‑н. Знешняе падабенства. Падабенства біяграфій. Падабенства характараў. □ Ніякага падабенства не было ў гэтым мізэрным, страшэнна худым чалавеку да Элія Бакучава, якім памятаў яго Вісарыён. Самуйлёнак. Тацянка ў кожнай кветцы знаходзіла падабенства з кім-небудзь. Юрэвіч.

2. Нешта падобнае на што‑н., да чаго‑н., з чым‑н. Падабенства да невясёлай усмешкі схавалася ў яго [Сегеня] вусах. Чорны. Зрабіўшы з круглячкоў падабенства бінокля,.. [сувязны] уважліва аглядае ўяўныя пазіцыі ворага. Гарбук.

3. У геаметрыі — падобнасць фігур па форме пры розніцы ў велічыні. Падабенства трохвугольнікаў.

4. Падобнасць па асноўных адзнаках; блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання. Відавочнае падабенства і несумненная блізкасць беларускай і ўкраінскай моў не ліквідуе.. цяжкасцей паэтычнага перакладу. Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўня́нка ’грыб ваўнянка’ (БРС, Нас., Касп., Сцяшк. МГ), вавня́нка, вовня́нка ’вельмі горкі грыб (Lactaria necator)’ (Лысенка, ССП); пераносна ’чалавек з дрэнным характарам’. У грыба Agaricus torminosus шляпка пакрыта валаскамі. Таму ў слав. мовах яго называюць ’шарсцяным’, у прыватнасці вытворнымі словамі ад *vьlna ’шэрсць’. Параўн. рус. волнушка, волняшка, укр. вовнянка, польск. wełnianka, ст.-чэш. vlněnka і да т. п. Падрабязна з аглядам літ-ры Мяркулава Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветраць ’прасушвацца, праветрывацца, знаходзіцца на ветры’ (КТС), вятрэ́ець (безасаб.) ’знаходзіцца, сушыцца на ветры’ (Нас.), рус. кастр. ве́трять ’сохнуць на ветры’; ’засыхаць, чарствець (аб хлебе)’; ’віцца на ветры’, чэш. větrati распадацца, выветрывацца (аб скале)’. Непераходны дзеяслоў стану, утвораны ад назоўніка větrь (гл. вецер) і суфікса ‑a‑ti, які пасля быў выцеснены прадуктыўным суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑tі), гл. ветрыць 1. Да яго семантычна блізка стаіць бел. пятрэ́ць ’сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шань ’стрэмка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. пптениця ’насмарк, катар’. Няясна. Магчыма, утварэнне ад * патануць (Стануць), параўн. з рус. дыял. тануть ’моцна піхнуць, кінуць’, якое ў сваю чаргу тлумачыцца, як шатну́ть ад шатать (Фасмер, 4, 405). Імаверна, аднак, што гэта слова можа ўзыходзіць да *пашынуць (пошынь > потань) піхнуць, ударыць5 (Гарачава, Этимология–1985, 63), параўн. славац. ošimdo ho ’яго хапіў удар, разбіў параліч’ (< ošibnulo), гл. ашыбаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)