цаца́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

У выразе: абяцанка — цацанка, а дурню радасць (разм.) — дурань радуецца абяцанню, якое можа не ажыццявіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цік², -у, м. (спец.).

Шчыльная льняная або баваўняная тканіна, звычайна паласатая, якая выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі, пашыўкі чахлоў і пад.

|| прым. ці́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цітрава́нне, -я, н.

У хіміі: выяўленне колькасці рэчыва, якое змяшчаецца ў якім-н. растворы, шляхам параўнання яго рэакцый з рэакцыямі раствору, канцэнтрацыя якога вядома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цывілізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Далучыць (далучаць) да цывілізацыі (у 2 знач.).

|| звар. цывілізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыро́з, -у, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

Ц. печані.

Ц. лёгкіх.

|| прым. цыро́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цытро́н, -у, м.

Вечназялёная субтрапічная цытрусавая расліна сямейства рутавых, а таксама падобныя на лімоны жоўтыя ці аранжавыя плады гэтай расліны.

|| прым. цытро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́тлік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Ярлык (у 2 знач.), этыкетка.

2. Распіска, квітанцыя.

Атрымаць на рукі ц.

|| прым. цэ́тлічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

Мяккая трубачка з металу, пластмасы для мазі, клею, пасты і пад., змесціва якой дастаецца выцісканнем.

Крэм у цюбіках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цянёты, -аў.

1. Сетка для лоўлі звяроў.

Трапіць у ц.

2. перан. Пра тое, што прыгнятае, перашкаджае свабодна дзейнічаць; пастка.

|| прым. цянётны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяні́сты, -ая, -ае.

1. Які дае, утварае цень (пра расліны).

Цяністая вярба.

2. Такі, у якім шмат ценю.

Ц. сад.

|| наз. цяні́стасць, -і, ж.