Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
вар’ява́цца, ‑р’ююся, ‑р’юешся, ‑р’юецца; незак.
Знаходзіцца ў стане крайняга ўзбуджэння, злосці, раз’юшанасці. — Гэта не людзі, а ліха ведае што такое! — у шаленстве крычаў Бергнер і ўжо не хадзіў па пакоі, а бегаў з кутка ў куток, вар’яваўся. Гурскі. А ў самога ў мяне кіпела, вар’явалася ад зайздрасці нутро. Сабаленка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
акружэ́нец, ‑нца, м.
Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся, танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ар’ерга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Частка войска або флоту, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл для аховы паходнага руху з фронту ў тыл. Франтавікі спакойна рыхтаваліся ў дарогу. Пастроіліся ў баявую калону, прыкрылі яе моцным ар’ергардам. Лынькоў. Атрад .. [Лубяна] знаходзіўся ў ар’ергардзе, ён павінен быў абараняць раненых і хворых. Шамякін.
[Фр. arriére-garde — тылавая ахова.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
закулі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца за кулісамі. Андрэй пацягнуў Вольгу і Паддубнага за сабою, пацягнуў за сцэну, каб вывесці закулісным ходам. Пестрак.
2. перан. Скрыты, тайны. Закулісныя перагаворы. □ Тышкевіч цярпліва чакаў сваёй чаргі. Чамусьці было прыкра, што вядзецца нейкая закулісная гульня ў размеркаванне партфеляў. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
запе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца або жыве за печчу. Запечны абібок — наш кот Цімох — .. шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. // перан. Які жыве бязвыезна ў сваёй мясцовасці, не ведае свету. — Я табе скажу, ты чалавек запечны, ты ціха жыў век у Сумлічах, пакуль на вайну не пайшоў. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
няпра́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня, мана. — Па-мойму, нічога няма добрага [у жыцці вясковага настаўніка], — скептычна адказвае Вольга Віктараўна. — Няпраўда, Вольга Віктараўна, — ёсць! Колас.
2. Ашуканства; падман. З нечым цяжкім на сэрцы выйшла я з касцёла, дзе ўбачыла столькі абману і няпраўды. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ссы́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў ссылцы. Ссыльнае насельніцтва. □ [Рыгор Васільевіч:] — Спытаў у стрэчнага селяніна, дзе жыве ссыльны Ульянаў. П. Ткачоў. / у знач. наз. ссы́льны, ‑ага, м.; ссы́льная, ‑ай, ж. З Краснаярска адыходзіў параход, Штурхаўся, спяшаўся з клункамі народ. І з усмешкай з’едлівай жандар Ссыльным шчасця і дабра жадаў. Шушкевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., з кім і без дап.
Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку. Якімовіч. // перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд. Лявонны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
та́машні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які знаходзіцца, ёсць там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка. У тамашніх следчых была думка шукаць грабежнікаў дзе-небудзь пад Двума Хатамі. Чорны. Як жа буду я спаць, Калі квецень духмяную, белую, На букеты ламаць Хлопцам тамашнім можна насмелую! Гілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)