хо́ладна,
1. Прысл. да халодны (у 10 знач.).
2. безас. у знач. вык. Аб нізкай тэмпературы паветра. Холадна. Вецер па полі гуляе, Вые, як звер, Снег узрывае, нуду наганяе. Багдановіч.
3. безас. у знач. вык., каму. Аб стане чалавека, які адчувае холад, дрыжыкі. Міхалка не варушыўся, яму стала холадна. Чорны. — Можа вам так холадна будзе, — спагадліва запытала.. [Марыя]. Кулакоўскі. // Аб стане чалавека, які адчувае дрыжыкі ад моцных пачуццяў, перажыванняў і пад. [Візэнеру] рабілася і горача і холадна, калі ён думаў аб гэтай звышснайперскай кулі нябачнага стралка. Шамякін. Рукі і ногі ў мяне амярцвелі. Мне зрабілася холадна і горача. Бядуля.
•••
Ні холадна ні горача каму гл. горача.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́сткі, ‑так; адз. звестка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Даныя, паведамленні аб кім‑, чым‑н. Хлопцы ўсё больш смялелі і ўжо проста, як старому сябру, пачалі расказваць Лясніцкаму ўсе вясковыя навіны, зусім не падазраючы, што для камісара гэта былі амаль што самыя каштоўныя звесткі аб ворагах і сябрах. Шамякін. Партызаны заўсёды заходзілі да .. [настаўніцы], як да сваёй сувязной, дзяліліся навінамі, адпачывалі, атрымлівалі ў яе неабходныя звесткі. Шчарбатаў. // Даныя, якія характарызуюць каго‑, што‑н. Статыстычныя звесткі. Звесткі аб надвор’і.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́парт, ‑у, М ‑рце, м.
Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл. Паслядовіч. Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет. Пальчэўскі. // Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх. Танк.
[Фр. rapport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прове́дывать несов.
1. (навещать) праве́дваць, наве́дваць, даве́двацца (каго);
2. (узнавать о чём-л.) праве́дваць, уве́дваць, даве́двацца (аб чым-небудзь, пра што-небудзь); см. прове́дать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магнеты́зм, ‑у, м.
1. Здольнасць магніта, а таксама правадніка з электрычным токам прыцягваць да сябе або адштурхоўваць некаторыя целы.
2. Вучэнне аб магнітных з’явах і магнітных уласцівасцях цел. Курс магнетызму.
•••
Зямны магнетызм — уласцівасць Зямлі, якая выяўляецца ў існаванні вакол яе магнітнага поля, а таксама вучэнне аб магнітным полі Зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемуа́ры, ‑аў; адз. няма.
Літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага. [Катаводаў:] — Дайце любую, але цяжкую работу, каб жыць перспектывамі, а не ўспамінамі, каб складаць планы, а не мемуары пісаць. Грахоўскі. Значную цікавасць з пункту погляду жанравага ўзбагачэння беларускай прозы маюць мемуары М. Гарэцкага аб імперыялістычнай вайне. Пшыркоў.
[Ад фр. memoires — успаміны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палажэ́нне, ‑я, н.
1. Звод законаў, правіл па пэўнаму пытанню. Палажэнне аб выбарах.
2. Думка або сцверджанне, якія ляглі ў аснову чаго‑н.; тэзіс. Асноўныя палажэнні праекта. □ К. Маркс ў сваёй рабоце «Крытыка Гоцкай праграмы» упершыню ў гісторыі сфармуляваў навуковыя палажэнні аб дзвюх фазах развіцця камуністычнага грамадства. Лушчыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.
Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даміну́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які дамінуе; асноўны, пануючы. Дамінуючым матывам многіх апавяданняў зрабіўся глыбокі роздум аб лёсе роднага краю. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідра́ўліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
Навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.
[Ад грэч. hydraulikós — вадзяны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)