канцэ́рн, ‑а, м.
Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемстваў розных галін прамысловасць банкаў і інш. пад агульным фінансавым кіраўніцтвам з захаваннем фармальнай незалежнасці ўдзельнікаў.
[Англ. concern.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капа́ны і ко́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад капа́ць.
2. у знач. прым. Вычасаны з дрэва, выкапанага з коранем; не гнуты (пра полаз).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
евангелі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які апіраецца на евангелле, выходзіць з евангелля (звычайна ў назвах, звязаных з рэлігійнымі напрамкамі ў хрысціянстве). Евангелічная секта.
•••
Евангелічная царква гл. царква.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жураві́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да журавін. Журавінавы ліст. // Багаты журавінамі. Журавінавае балота. // Прыгатаваны з журавін, з журавінамі. Журавінавае варэнне. Журавінавы напітак. Журавінавы сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагажо́нства, ‑а, н.
Форма шлюбу з некалькімі жанчынамі адначасова. Пасля абвяшчэння незалежнасці жанчына ў Тунісе атрымала роўныя правы з мужчынам. Мнагажонства было забаронена. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многапляме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з многіх, з розных плямён. І гонар шырыцца ў вяках Тваіх сыноў, тваёй зямлі, Ардэнаносная дачка Многаплямённае сям’і. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надасла́ць, ‑дашлю, ‑дашлеш, ‑дашле; ‑дашлём, ‑дашляце; зак., што.
Разм. Прымаць па пошце або з кім‑н. Надаслаў нядаўна верш мне адзін знаёмы з вёскі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напагато́ве, прысл.
У стане гатоўнасці. Быць напагатове. □ У тамбурах з аўтаматамі напагатове стаялі салдаты. Сіняўскі. Запраўленая і дагледжаная з вечара машына была напагатове. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несхава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які праяўляецца зусім адкрыта; нястоены. — Схітрыў? Так? — ціха, з несхазанай нянавісцю спытаў Віктар. Гамолка. Следчы з несхаванай цікавасцю разглядаў зухаватага лётчыка. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
новапрызна́чаны, ‑ая, ‑ае.
Якога толькі што, нядаўна прызначылі. Новапрызначаны камандзір. □ Вясёлая, гаваркая, прынадная дзяўчына як з неба звалілася разам з бацькам сваім, новапрызначаным лесніком. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)