зна́цца, знаюся, знаешся, знаецца; незак.

1. Быць знаёмым, мець сувязі з кім‑, чым‑н. Гэта былі сыны або ўрачоў, або адвакатаў, а адзін, з кім Ян знаўся найбліжэй, быў сынам народнага настаўніка. Пестрак. Бонч-Бруевіч адкрыў пад восень школу ў светлым бацькоўскім доме. Кажуць, з Леніным знаўся блізка, як памочнік, таварыш даўні. Русецкі. // Сутыкацца з чым‑н., зведваць што‑н. Дружна працуем Мы грамадою, Знацца — не знаем З горам, з бядою. Купала.

2. Абл. Добра ведаць што‑н., разбірацца ў чым‑н. [Лявон:] Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... Сам умеў прышчапляць. Купала. Адна жанчына расхвальвае свайго знаёмага, які вельмі знаецца па хваробах. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

порт 1, ‑а, М порце, м.

Спецыяльна прыстасаванае месца для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту суднаў. Хутка з-за гары, што ўзвышалася на левым беразе над самай вадой, вынырнуў вялікі порт і горад. Шамякін. Я бачыў не раз, як буруны ўставалі І з мора спяшаліся ў порт караблі. Лужанін. // Прыморскі горад з такім спецыяльна прыстасаваным месцам для стаянкі, пагрузкі, разгрузкі і рамонту караблёў. Велізарныя порты, такія, як Адэса і Марыупаль, маюць сувязь з усімі краінамі свету. «Беларусь».

[Фр. port.]

порт 2, ‑у, м.

Льняная або баваўняная тканіна. Кашуля шырокая з порту, Лапці з пяньковых абор, У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюд-ту́д, прысл.

Разм.

1. Раз-пораз, вельмі часта. Шэрая вязаная хустка з пушком абдымала яе плечы. Жанчына сюд-туд папраўляла хустку, нацягваючы яе ўверх. Пестрак. Гарасім сюд-туд кідаў вокам на маю работу. Якімовіч.

2. Узад і ўперад, з аднаго боку ў другі. Мы з рэдактарам шпацыравалі сюд-туд па калідоры. Сабаленка. На досвітку цягач з важкім трохвугольнікам двойчы прайшоў сюд-туд і прабіў дарогу з аэрадрома ў Міхалі. Алешка. // З аднаго месца ў другое. Я хацеў зноў прылегчы і пачаў папраўляць ватоўку. «Дзе ж рэчавы мяшок?» — махнуў я рукою сюд-туд. Няма. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́сня, -і, ж.

1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на вадкасці або на волкай паверхні чаго-н.; плесня.

2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада.

|| прым. бро́сневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́бен, -бна, мн. -бны, -бнаў, м.

1. Ударны музычны інструмент у выглядзе абцягнутага скурай шырокага абруча з металічнымі бразготкамі.

Біць у б.

2. Тое, што і барабан (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Невыразна, з адценнем незадаволенасці гаварыць што-н.

|| аднакр. бу́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Стары штосьці буркнуў і пайшоў у хату.

|| наз. бу́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́траны, -ая, -ае.

1. Які суправаджаецца ветрам, з ветрам.

В. дзень.

Сягоння ветрана (безас.; у знач. вык.).

2. перан. Легкадумны, пусты.

В. хлопец.

|| наз. ве́транасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́грабці, -грабу, -грабеш, -грабе; вы́граб, -бла; вы́грабі; -бены; зак., што.

1. Грабучы, выдаліць.

В. попел з печы.

2. Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне.

В. ямку, нару.

|| незак. выграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́калаціць, -лачу, -лаціш, -лаціць; -лачаны; зак., што.

1. Уручную збольшага абмалаціць, абабіць.

В. жыта.

2. Спагнаць сілай, прымусам або з цяжкасцю атрымаць (разм.).

В. нядоімкі.

|| незак. выкало́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́красліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Закрэсліўшы, апусціць, выключыць.

В. каго-н. са спісаў.

В. радок.

В. з памяці каго-н. (перан.: забыць).

|| незак. выкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)