пла́ўны, -ая, -ае.

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

Плаўная паходка.

П. танец.

Плаўна (прысл.) чытаць.

○

Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. пла́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плісірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Рабіць плісэ (у 1 знач.) на чым-н.

|| наз. плісіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і плісірава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непахі́сны, -ая, -ае.

1. Такі, што нельга пахіснуць; устойлівы.

Стаяць непахісна (прысл.).

2. Цвёрды, стойкі (у сваіх намерах, перакананнях і пад.).

Н. змагар.

|| наз. непахі́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрые́мны, -ая, -ае.

1. Які не падабаецца сваімі якасцямі, уласцівасцямі і пад.

Н. пах.

2. Які выклікае нездавальненне, хваляванне, парушае спакой.

Непрыемная сустрэча.

|| наз. непрые́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́трыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. ну́трыевы, -ая, -ае.

Нутрыевая ферма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паву́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. павучы́ны, -ая, -ае і павуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падба́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што і чаго.

Крыху прыбавіць.

П. цукру ў чай.

|| незак. падбаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкалупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак. (разм.).

1. што. Тое, што і падкалупнуць (у 1 знач.).

2. перан., каго (што). Тое, што і падкалоць¹ (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Матэрыял, прышыты да ўнутранага боку адзення ці якога-н. вырабу.

Футравая п.

П. пінжака.

|| прым. падкла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падло́га, -і, ДМ -ло́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Насціл у памяшканні, па якім ходзяць.

Паркетная п.

Земляная п. (утрамбаваная зямля без насцілу).

|| прым. падло́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)