малаве́р, ‑а, м.

Той, хто мала верыць у што‑н. [Яраш:] — Ага, ляцяць! Вяртаюцца. А што я вам казаў? Малаверы! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абагнуць што‑н. з усіх бакоў; абагнуць усё, многае. Паабгінаць краі бляшанага ліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аб’есці з усіх бакоў што‑н. або ўсё, многае. Вусень пааб’ядаў лісце ў садзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паатры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Атрымаць што‑н. ад каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паатрымліваць падарункі ад Дзеда Мароза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпро́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпрастаць што‑н. у многіх месцах, выпрастаць усё, многае. Павыпростваць дарогі. Павыпростваць лісты паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выстрачыць што‑н. у многіх месцах, выстрачыць усё, многае. Павыстрочваць узоры. Павыстрочваць усе каўняры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытаптаць усё, многае; вытаптаць што‑н. у многіх месцах. Павытоптваць усю траву. Павытоптваць сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Паставіць свой подпіс пад чым‑н., падпісаць што‑н. Падмахнуць загад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

Загарнуць, падагнуць край чаго‑н. унутр або пад што‑н. Падхіліць хустку пад каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насту́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Выявіць што‑н. пастукваннем. Настукаць пустату 2 сцяне.

2. Разм. Надаваць кухталёў; набіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)