наце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Зведаць задавальненне; парадавацца, пацешыцца ўволю.

Не нацешыцца з дачкі.

2. Зведаць асалоду ўзаемнага кахання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацёк, -у, мн. -і, -аў, м.

Слой рэчыва, якое нацякло на паверхню чаго-н., расцяклося па чым-н.

Нацёкі на сцяне.

|| прым. нацёчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак. (разм.).

Нагледзеўшы што-н., намеціць для набыцця, выкарыстання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́на, -ы, ж. (разм.).

Сцябло агароднай расліны (агуркоў, гарбузоў, бульбы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Сцябло травы; травінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́нне, -я, н., зб. (разм.).

Сцёблы агародных раслін; цяўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націра́нне гл. нацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націра́цца гл. нацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

націра́ць гл. нацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ціск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. націснуць.

2. Моцны напор.

Н. вятроў.

3. Рашучы, імклівы рух, напад на каго-, што-н.

Стрымліваць н. праціўніка.

4. Вылучэнне (складу, слова) сілай голасу або павышэннем тону, а таксама значок, які паказвае такое вылучэнне.

Паставіць н.

Лагічны н.

5. Патаўшчэнне штрыха пры пісьме пяром.

Пісаць з націскам.

6. перан. Вылучэнне чаго-н. у якасці асноўнага.

Зрабіць н. на выпуск тавараў першай неабходнасці.