но​I

1. союз але́; (да) ды; (а) а; (однако) адна́к;

не то́лько там, но и здесь не то́лькі там, але́ і тут;

они́ бы́ли там, но он их не ви́дел яны́ былі́ там, але́ (ды) ён іх не ба́чыў;

не то́лько ви́дел их, но да́же говори́л с ни́ми не то́лькі ба́чыў іх, але́ (а) на́ват гава́рыў з і́мі;

он зако́нчил рабо́ту, но не переписа́л ён ско́нчыў рабо́ту, але́ (адна́к) не перапіса́ў;

2. в знач. сущ. але́ нескл., ср.;

никаки́х «но»! нія́кіх «але́»!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзе́я, ‑і, ж.

Здарэнне, выпадак. Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было. Колас. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх ўспомніш усе. Лынькоў. // Тое, што парушае звычайны парадак, нармальную плынь жыцця. Заняткі прайшлі без асаблівых падзей. Гамолка. // Важная, выдатная з’ява, вялікае здарэнне. Гістарычная падзея. Міжнародным падзеі. □ Над Свіслаччу домік Стаў сведкам Вялікіх у свеце падзей. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам. Колас.

2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпага́т, ‑у, М ‑гаце, м.

1. Тонкая вяроўка, скручаная або спрадзеная з некалькіх ніцей, якая прымяняецца для звязвання, сшывання, упакоўкі. У сумцы.. пакунак, загорнуты ў цёмна-шэрую ўпаковачную паперу і перавязаны шпагатам. Машара. Леў Раманавіч моўчкі сабіраў кнігі, перавязваў іх шпагатам. Асіпенка.

2. У спорце — фігура ў гімнастыцы, пры якой гімнаст садзіцца, выцягваючы ногі да поўнага датыкання іх да падлогі, так што яны ўтвараюць адну прамую лінію.

[Ням. Spagat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эге́ межд. (при обнаружении чего-л. значительного или неожиданного) эге́;

эге́, ты ўжо прыйшо́ў — эге́, да ты уже́ пришёл;

эге́, вунь ко́лькі іх — эге́, вон ско́лько их; (для выражения изумления, недоверия и т.п.) э;

эге́, куды́ зае́хаў! — э, куда́ зае́хал!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажджы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да дажджына; невялікая дажджына. Сонца асвятліла верхавіны стромкіх елак, і на іх тысячамі вясёлак загарэліся дажджынкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баранавало́к, ‑а, м.

Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом. Бялевіч. — Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безнадзе́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад’ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́зень, ‑зня, м.

Той, хто знаходзіцца ў зняволенні; зняволены. На шчасце, падаспелі савецкія войскі, і вязні Маабіта, а сярод іх і Ота Нагель, выйшлі на волю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Разм. Тое, што і галадаць. Палітычныя вязні астрога галадавалі чацвёра сутак, і турэмнае начальства вымушана было палічыцца з некаторымі іх патрабаваннямі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)