Пахо́віны ’пахаванне’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Калька з рус. похороны ’тс’ (хорони́ть = хава́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачы́м ’чаму, адкуль, як’ (Нас.). З рус. почём, перакладзенага на бел. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плахе́й ’злы’ (чэрык., ЛА, 5). З рус. плохой ’тс’ (Карскі, 2, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плашчаві́на ’плошча’ (Ян.). Да пласкі (гл.) > плашчовы. Параўн. рус. забайк. ппаіцавыіі ’разгалісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўднік ’снеданне’ (Яруш.). Запазычанне з рус. по́лднік ’харчаванне паміж абедам і вячэрай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыт ’спрыт; жвавасць, рухавасць’ (Бяльк.). Рус. прыть ’хуткасць; жвавасць’. Гл. пры́ткі, прыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўка́ць ’квакаць’: жабы раўкаюць (шчуч., ДАБМ, камент.). Параўн. рус. ря́вкать ’гаркаць’. Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыско́ўны ’смелы, рызыкоўны’ (Сцяшк. Сл.). Зрусіфікаваная форма ад рызыко́ўны, параўн. рус. риско́ванный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саха́ты ’з галінастымі рагамі’, ’лось’ (ТСБМ). Рус. соха́тый ’тс’. Да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрасе́нне ‘нядзеля’ (Бяльк.; арш., Нар. сл.). З рус., ц.-слав. воскресе́нье ‘тс’.