Се́джа ‘засада на ваўкоў (з прынадай)’ (Касп., Янк. 3.), ‘памост з дошак пры лоўлі рыбы на язах’ (маг., мін., гом., Браім, Рыбалоўства). Гл. сежа; ‑д‑ пад уплывам дзеяслова сядзець; гл. аб тым Карскі, 1, 383. Сюды ж се́джамнога грыбоў адзін каля аднаго’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сунда́чыцьмнога набіраць’ (ТС). Параўн. укр. сунда́читися ’цягнуцца, плясціся’. Шульгач (Прасл. гідронім., 269) мяркуе пра зыходнае *sъldačiti — дзеяслоў на ‑iti‑ ад незасведчанага *sъldakъ, параўн. рус. дыял. присалдычить ’ударыць’, суадносны з *sъldyga (гл. сулдыга), што няпэўна. ЕСУМ (5, 475) звязвае ўкраінскае слова з су́нутися (гл. сунуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліхале́цце, ‑я, н.

Час вялікай нягоды; гора; ліха, няшчасце ў такія часы. Ваеннае ліхалецце. □ Разбураныя ліхалеццем, Зноў падняліся гарады. Гаўрук. Партызанам атрада Ларывончыка не ўпершыню даводзілася прымаць людзей, ратаваць іх ад ліхалецця. Сабаленка. [Беларускі] народ пранёс праз усе цяжкія выпрабаванні і ліхалецце чужаземнага ўціску кнігу — самы дарагі скарб свайго жыцця. С. Александровіч. [Купала:] Дзякуй, мае дарагія, .. і за першы дзень нашай сустрэчы, і за многа-многа дзён, якія мы [беларусы і узбекі] прайшлі разам — і ў цёмнае ліхалецце, і ў гэтыя ясныя дні. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаку́рснік, ‑а, м.

Той, хто вучыцца або вучыўся на адным курсе з кім‑н. Да поезда заставалася многа часу, і.. [Лемяшэвіч] вырашыў заглянуць у школу, у якой працаваў настаўнікам адзін яго сябра-аднакурснік. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замно́га, прысл.

Разм. Занадта многа, больш, чым трэба. Зямелька тут — адны груды. Яна замнога брала поту. Арочка. — Ты на сябе замнога бярэш, — выхапіўшы ў мяне з-пад рук свой артыкул, закіпеў Барташэвіч. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захварэ́ць, ‑рэю, ‑рэеш, ‑рэе; зак., на што і без дап.

Стаць хворым. [Маці] захварэла на сухоты і хутка памерла. Чарнышэвіч. Вера Антонаўна захварэла, і адразу стала відаць, як многа яна рабіла ў доме. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым‑н., да чаго‑н. Назаўтра яшчэ задоўга да васьмі гадзін Аляксей падышоў да тэатра. Даніленка. Дырэктар школы, задоўга да пачатку заняткаў, пайшоў да хлопчыкавага бацькі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пука́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пукатага. Пукатасць паверхні.

2. Пукатае месца. Нарэшце [Іван Кузьміч] адчуў,.. што пукатасць гары, здаецца, скончылася і далей унізе — абрыў. М. Ткачоў. На зямліста-шэрых шчоках многа выемак і пукатасцей. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустамало́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Чалавек, які гаворыць многа і не да толку; балбатун; пустазвон. Сашка Марцінаў быў вясковым пустамалотам, задавакам і задзірам. Машара. Васіль падумаў, што гэты пустамалот проста разыгрывае яго. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Згарнуць усё, многае. Пазгортваць хусткі.

2. Разм. Зрабіць скручваннем многа чаго‑н. Пазгортваць папяросы.

3. Зграбаючы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазгортваць збожжа ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)