Прыты́м — злучнік далучальны (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі і, ды, а) ’да таго ж, акрамя таго’ (ТСБМ). Ад пры- і тым‑, Тв. скл. займенніка той. Параўн. рус. прито́м ’тс’, укр. приті́м ’прытым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ігу́менша ’жанчына (тоўстая, непаваротлівая)’ (Мат. Гом.). Фемінатыў на ‑ш‑а ад ігумен (гл.). Семантычны зрух у напрамку ’жонка ігумена’ → ’увогуле тоўстая непаваротлівая жанчына’; параўн. падобную трансфармацыю калуж. и́гумен ’жартаўлівая назва старога чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.
1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.
Пасадзіць с.
2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.
Забраць з сада дзяцей.
○
Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.
Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.
|| памянш. садо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. і са́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. садо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кні́га I ж., в разн. знач. кни́га;
чыта́ць ~гу — чита́ть кни́гу;
к. за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну — кни́га за́писей а́ктов гражда́нского состоя́ния;
○ насто́льная к. — насто́льная кни́га;
дамава́я к. — домова́я кни́га;
к. ска́ргаў і прапано́ў — кни́га жа́лоб и предложе́ний;
◊ к. за сямю́ пяча́цямі — кни́га за семью́ печа́тями;
глядзі́ць у ~гу, а ба́чыць фі́гу — погов. смо́трит в кни́гу, а ви́дит фи́гу
кні́га II ж., анат., см. кні́жка II
кні́га III ж., зоол., обл., см. кні́гаўка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́шка I ж. (самка кота) ко́шка;
◊ ко́шкі-мы́шкі — ко́шки-мы́шки;
чо́рная к. перабе́гла даро́гу — чёрная ко́шка перебежа́ла доро́гу;
чо́рная к. прабе́гла памі́ж і́мі — чёрная ко́шка пробежа́ла ме́жду ни́ми;
на сэ́рцы ~кі скрабу́ць — на се́рдце ко́шки скребу́т;
чу́е к., чыё мя́са з’е́ла — посл. чу́ет ко́шка, чьё мя́со съе́ла;
ко́шцы жа́ртачкі, а мы́шцы смерць — посл. ко́шке шу́тки, а мы́шке смерть
ко́шка II ж., тех., в разн. знач. ко́шка
ко́шка III ж., уст. (плеть) ко́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мо́жна в знач. безл. сказ.
1. мо́жно, возмо́жно;
усё, што м. зрабі́ць, бу́дзе зро́блена — всё, что мо́жно (возмо́жно) сде́лать, бу́дет сде́лано;
2. мо́жно; позволи́тельно, разреша́ется;
м. зайсці́? — мо́жно зайти́?;
◊ м. сказа́ць — вводн. сл. мо́жно сказа́ть;
нако́лькі м. — наско́лько (ели́ко) возмо́жно;
купі́ў не купі́ў, а патаргава́ць м. — посл. попы́тка не пы́тка, а спрос не беда́; за спрос не бьют в нос;
жыць м. — жить мо́жно;
пасалі́ўшы, е́сці м. — так себе́; бо́лее или ме́нее
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́йкі мест. неопр., м.
1. (неизвестно какой) како́й-то; (в сочетании с фамилией — ещё) не́кто;
жыў там н. лясні́к — жил там како́й-то лесни́к;
н. Івано́ў — не́кто Ивано́в;
2. (точно не определённый) како́й-то, не́кий, не́который;
н. час сябры́ ішлі́ мо́ўчкі — како́е-то вре́мя друзья́ шли мо́лча;
3. (при сравнении со свойствами чего-л.) како́й-то;
гэ́та н. звер, а не чалаве́к — э́то како́й-то зверь, а не челове́к;
◊ ~кім чы́нам — каки́м-то о́бразом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сысці́ся сов., в разн. знач. сойти́сь;
спартсме́ны сышлі́ся на стадыёне — спортсме́ны сошли́сь на стадио́не;
на́шы ду́мкі сышлі́ся — на́ши мне́ния сошли́сь;
с. хара́ктарамі — сойти́сь хара́ктерами;
канцы́ папру́гі не сышлі́ся — концы́ ремня́ не сошли́сь;
масні́чыны сышлі́ся — полови́цы сошли́сь;
лі́ніі сышлі́ся ў адны́м пу́нкце — ли́нии сошли́сь в одно́й то́чке;
яны́ не адзі́н раз разыхо́дзіліся, а за́раз зноў сышлі́ся — они́ не оди́н раз расходи́лись, а сейча́с сно́ва сошли́сь;
◊ свет клі́нам (не) сышо́ўся — свет кли́ном (не) сошёлся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самату́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца вырабам чаго‑н. дома; рамеснік. Саматужнік-адзіночка. □ Карчма Шчыгельчыка стала прыпынкам найбольш сялян, а таксама местачковых саматужнікаў — цесляроў, муляроў і іншых. Пестрак. // Пра таго, хто не творча, не якасна працуе. Толькі саматужнікі іграюць скрозь і пры любых умовах, а для мяне [Галіны] патрэбен быў, глядач. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сара́тнік, ‑а, м.
Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў. Дзенісевіч. // Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)